30.09.2021. А.Лукашенко принимает верительные грамоты послов

Учора А.Лукашэнка прымаў даверчыя граматы ад новых амбасадараў, якія прыехалі працаваць у Беларусь. Сярод іх не было ніводнага дыпламата з еўрапейскіх краін.

Як паведамляе прэзідэнцкі сайт, даверчыя граматы ўручылі дыпламаты з Азербайджана, Арменіі, Індыі, Інданезіі, Лівана, Малайзіі, Манголіі, Туніса і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Год таму ў Мінску засталіся паслы толькіх дзвюх з 27 краін Еўрасаюза – Італіі і Аўстрыі. Астатнія былі адкліканы ўрадамі сваіх краін для правядзення кансультацый.

Чарговае абвастрэнне адносін паміж еўрапейскімі краінамі і беларускай уладай адбылося пасля таго, як у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў пачалі дзейнічаць санкцыі. МЗС Беларусі тады адклікаў нашых дыпламатаў з Літвы і Польшчы і прапанаваў паслам гэтых краін пакінуць Беларусь. Таксама ў Мінску няма амбасадараў Латвіі, Эстоніі, Славакіі, Германіі.

Напрыканцы ліпеня амбасадар Еўрасаюза ў Беларусі Дзірк Шубель вымушана пакінуў Мінск і адправіўся ў Брусель для кансультацый – па рэкамендацыі беларускага МЗС. Таксама з’ехалі з Мінска прадстаўнікі амерыканскай дыпламатычнай місіі.

Але некаторыя еўрапейскія дыпламаты засталіся ў Мінску. Так, вельмі плённа працуе амбасадар Францыі Нікаля дэ Лакост – між іншым, ён яшчэ не ўручаў даверчыя граматы А.Лукашэнку.

Літаральна тыдзень таму кіраўніцтва МЗС сустракалася з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Італьянскай Рэспублікі Марыё Бальдо і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі Мустафой Азджанам.

Поделиться ссылкой: