Гурт "Дразды"

Адбылася прэм’ера новай песні гурта «Дразды»- «Хата Бацькоў». Праца непадобная на ранейшую творчасць музыкаў, а яшчэ і на роднай мове.

«На жаль час ідзе вельмі хутка і ўчорашнія хлопцы ў кедах і паўкедах сёння дарослыя, сталыя людзі… Але па-сапраўднаму адчуваеш гэта толькі тады, калі не стае бацькоў і застаецца хата…

Хата бацькоў гэта не толькі сцены з дахам, гэта месца, дзе адчуваеш як сэрца б’ецца і разумееш – хата бацькоў не прадаецца», – напісаў пра новую песню ў сваім Instagram лідар гурта Віталь Карпанаў.

На самым пачатку творчай хвалі гурт «Дразды» чымсьці нагадваў адразу ўвесь дыяпазон вакальна-інструментальных ансамбляў з прыпеўкамі. Пры гэтым калектыў Віталіка Карпанава ўвасабляў увесь дзікі свет беларускай эстрады.

Але сапраўды, як заўважае лідар гурта, – «час ідзе». І гэты кавалачак беларускай свецкасці перайшоў на шчырую бацькоўскую мову і прэзентуе новы, амаль філасофскі твор.

Магчыма гэта новы хіт. Залежыць ад слухачоў і рэйтынгаў.

Поделиться ссылкой: