Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук паведаміў аб правядзенні 11 лістапада выбараў членаў Акадэміі навук і наяўнасці вакансій правадзейных членаў (акадэмікаў) і членаў-карэспандэнтаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Акадэмікамі могуць быць выбраны вядомыя вучоныя, якія маюць акадэмічнае вучонае званне члена-карэспандэнта і зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё навукі, маюць вучонае званне «прафесар», падрыхтавалі не менш за чатырох кандыдатаў або дактароў навук, маюць буйныя навуковыя працы і г.д.

Са спісамі кандыдатур, якія прэтэндуюць стаць акадэмікамі і членамі-карэспандэнтамі, адпаведныя экспертныя камісіі па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў НАН Беларусі павінны вызначыцца да 14 кастрычніка.

Поделиться ссылкой: