Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут. Фота: Польскае радыё

МЗС Польшчы паведаміў, што сітуацыя вакол Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута вельмі цяжкая, бо беларускія ўлады не дазваляюць з імі кантактаваць. Не гледзячы на гэта польскі бок прыкладае ўсе намаганні па іх вызваленні. Пра гэта паведамляе “Польскае Радыё”, са спасылкай на намесніка кіраўніка МЗС Марціна Пшыдача.

Прадстаўнік МЗС падкрэсліў, што міжнародны ціск на мінскі рэжым недастатковы.

«Не будзем хаваць, што сітуацыя вакол Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута вельмі складаная, беларускія ўлады адмаўляюць польскім консулам і польскім дыпламатычным службам кантактавацца са зняволенымі наўпрост, сцвярджаючы, што гэтыя людзі не грамадзяне Польшчы, а грамадзяне Беларусі. Нашы намаганні і наша дыпламатыя, непасрэдна ў двухбаковых адносінах, спрабуе прымусіць беларускі бок у першую чаргу звязацца са зняволенымі», – сказаў намеснік кіраўніка МЗС.

Ён дадаў, што, вядома, мэта польскай дыпламатыі – вызваліць Анжаліку Борыс і Анджэя Пачобута.

Поделиться ссылкой: