Дзяніс Кур’ян ажаніўся “спакойненька і кайфова”

Шоўмен Дзяніс Кур’ян  3 верасня ажаніўся другі раз. Абранніцай стала гродзенка Ірына Гой. Пра гэта пара паведаміла ў Іnstagram.

Дзяніс Кур'ян ажаніўся
Фоты з інстаграма Дзяніса Кур’яна

«Ажаніліся, бо каханне, а не таму што «тэрмінова трэба». Без вяселля, без цырымоній, без картэжу… Спакойненька і кайфова», — напісаў Кур’ян.

Пара разам ужо тры гады.

Дзяніс Кур'ян ажаніўся
Фоты з інстаграма Дзяніса Кур’яна

Ірына Гой — псіхолаг і арганізатар мерапрыемстваў. Яна пляменніца мэра Гродна Мечыслава Гоя. З 2015 па 2019 год была намесніцай начальніка аддзела культуры ў Гродзенскім гарвыканкаме. Да гэтага працавала ў МТС, на Гродзенскім механічным заводзе і медсястрой у абласным скурна-венералагічным дыспансеры.

Дзяніс Кур’ян раней быў вядоўцам на БТ і АНТ. Працаваў у праектах «Еўрафэст», «Еўрабачанне», «Міс Беларусь», «Міс Супранэншл», «Дзень Расіі-2012».

Зараз Ірына і Дзяніс працуюць разам. Ён — адзін з заснавальнікаў сеткі фудкортов ў Мінску, Гомелі і Магілёве «Мама дома». Яна — працуе там сеткавым маркетолагам.

У студыі вытворчасці карпаратыўных фільмаў і рэкламных ролікаў Promofilm Дзяніс — крэатыўны дырэктар, а Ірына — менеджар. Акрамя таго Ірына — прадзюсар YouTube-праекта Кур’яна пра бізнэс — «Дзе грошы, Дзяніс?».

Поделиться ссылкой: