«Дэпутат незалежнасці» і першы пасол у Германіі аб пратэстах і сапраўдным фашызме

19 верасня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі зацвердзіў бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» у якасці дзяржаўных сімвалаў, а таксама прыняў новую назву краіны – Рэспубліка Беларусь. Удзельнік тых падзей – дэпутат Вярхоўнага Савету XІІ склікання і першы амбасадар незалежнай Беларусі ў Нямеччыне Пётр Садоўскі з аптымізмам глядзіць у будучыню Беларусі, хоць і прызнаецца, што зусім ня так уяўляў краіну падчас гістарычнага галасавання 30 гадоў таму.

З відэа вы даведаецеся:

  • чаму ў 1991 годзе, калі зацвярджалі суверэнны статус і нацыянальныя сімвалы Беларусі, верылася, што яна пойдзе па дэмакратычным шляху і стане сапраўды незалежнай дзяржавай;
  • якую самую вялікую ахвяру прынеслі беларусы на шляху да незалежнасці;
  • як у Беларусі прапагандаваўся фашызм і што Аляксандр Лукашэнка казаў пра Гітлера ў пачатку сваёй прэзідэнцкай кар’еры;
  • чым бел-чырвона-белы сцяг адрозніваецца ад лагатыпу «Газпраму»;
  • ці мае мірны супраціў шанец у Беларусі;
  • што добрага адбылося з нацыяй у 2020 годзе і якую памылку зрабілі лідары пратэстаў;
  • чаго не хапае Бабарыку і чаму ён будзе добрым міністрам;
  • як трэба апранацца Ціханоўскай, каб падабацца немцам;
  • што хаваецца за канстытуцыйнай рэформай, якую цяпер рыхтуюць улады Беларусі;
  • ці ёсць у беларусаў шлях да прымірэння.

Поделиться ссылкой: