Галоўныя навіны за суботу

18 верасня адзначаецца Міжнародны дзень роўнай аплаты працы

Галоўныя навіны за суботуГэты дзень нагадвае пра тое, што ва ўсім свеце па-ранейшаму існуе праблема разрыву ў аплаце працы паміж мужчынамі і жанчынамі.

Па дадзеных Міжнароднай арганізацыі працы, глабальны гендэрны разрыў у аплаце працы складае каля 16%, па дадзеных АЭСР – 13%.

Згодна з дакладам Global Gender Gap Report 2021 Сусветнага эканамічнага форуму, сярод краін-членаў ЕАЭС лідэрам па агульнаму ўзроўню гендэрнай роўнасці з’яўляецца Беларусь (33-е месца ў глабальным рэйтынгу, а годам раней было 29-е). Казахстан на 80-м месцы, Расія на 81-м, Кыргызстан займае 108-е месца, Арменія – 114-е.

Беларусь абыйшла іншыя краіны-члены ЕАЭС і па такіх напрамках, як удзел у эканоміцы і кар’ерныя магчымасці. Тут наша краіна заняла 5-е месца ў свеце, Расія – 25-е, Казахстан – 47-е, Арменія і Кыргызстан занялі 96-е і 100-е месцы адпаведна.

У гендэрнай роўнасці ў сферы адукацыі Расія мае найвышэйшы рэйтынг, сярод дзяржаў-членаў ЕАЭС, уваходзячы ў топ-26 краін, якія дзеляць першы радок (так складзены субіндэкс). Астатнія краіны Саюза размясціліся ніжэй: Беларусь на 41-м радку рэйтынгу, Арменія на 46-м, Казахстан – 65-м, Кыргызстан – 85-м.

Узровень заробкаў мужчын і жанчын у краінах ЕАЭС традыцыйна адрозніваецца. Найлепшая сітуацыя ў гендэрным разрыве па аплаце працы ў Беларусі і Кыргызстане. У 2019 годзе сярэдні заробак жанчын у гэтых краінах склаў 73% і 77% адпаведна ад сярэдняга заробку мужчын. У Арменіі – найгоршая сітуацыя. Паказчык у рэспубліцы склаў 65,3%.

Апостальскі Нунцый заклікае ўлады паскорыць працэс амністыі

Галоўныя навіны за суботу
Апостальскі Нунцый Антэ Ёзіч. Фота Віталія Палінеўскага / Catholic.by

Апостальскі Нунцый Антэ Ёзіч падчас агульнабеларускіх урачыстасцяў у гонар Маці Божай Бялыніцкай, якія 17–18 верасня праходзілі ў Бялынічах на Магілёўшчыне, вітаў прынятае напярэдадні рашэнне ўладаў вызваліць 13 зняволеных і заклікаў іх паскорыць гэты працэс.

Прадстаўнік Папы Рымскага Францішка ў нашай краіне ўзначаліў цэлебрацыю галоўнай святой Імшы ў другі дзень урачыстасцяў, прымеркаваных да 260-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Бялыніцкай папскімі каронамі і 30-годдзя аднаўлення ў Беларусі структур Каталіцкага Касцёла.

У прамоўленай на Імшы гаміліі Нунцый Ёзіч, у прыватнасці, сказаў:

«Я таксама ўдзячны ўладам, якія вырашылі ў Дзень народнага адзінства абвясціць амністыю, вызваліўшы 13 чалавек са зняволення.

Неабходна паскорыць гэты працэс, каб дазволіць сем’ям з’яднацца і вярнуцца на працу і ў свае святыні.

Гэта, без сумневу, пойдзе толькі на карысць працэсу нацыянальнага прымірэння ў краіне дзеля агульнага дабра», — упэўнены ватыканскі дыпламат.

Як нагадвае сайт Catholic.by, заклік Апостальскага нунцыя ідзе ў рэчышчы словаў Папы Францішка, прамоўленых ім падчас малітвы «Анёл Панскі» 18 жніўня 2020 года, на пачатку грамадска-палітычнага крызісу ў Беларусі: «Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў у гэтай краіне. Заклікаю да дыялогу, спынення гвалту, паважання справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы супакою».

Расія не плануе пастаўкі нафты на наваполацкі «Нафтан»

Галоўныя навіны за суботуЗгодна з графікам экспарту нафты, у 4-м квартале Расія не плануе пастаўкі нафты на наваполацкі завод «Нафтан», які трапіў пад санкцыі ЗША.

Як піша Інтэрфакс са спасылкай на дакумент, пастаўкі на Мазырскі НПЗ знізяцца з 2,36 млн тон у 3-м квартале да 1,98 млн тон у 4-м квартале. У другім квартале ў графіцы былі ўказаны пастаўкі на «Нафтан» і Мазырскі НПЗ у аб’ёме па 2,25 млн тон.

Мінфін ЗША 19 красавіка адмяніў дзейсны з кастрычніка 2015 года мараторый на санкцыі ў дачыненні да канцэрна “Белнафтахім”, яго гандлёвага прадстаўніцтва ў ЗША і сямі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго склад, у прыватнасці НПЗ “Нафтан”. Па дадзеных Мінфіна, да завяршэння 45-дзённага перыяду з 3 чэрвеня 2021 году былі дазволеныя толькі тыя аперацыі з гэтымі кампаніямі, якія неабходны для завяршэння супрацоўніцтва з імі.

Буйныя расійскія нафтавыя кампаніі ў маі перасталі адпраўляць сыравіну на “Нафтан”, увесь аб’ём быў перанакіраваны іншым карыстальнікам. Але праз Беларусь у разгляданым перыядзе будзе весціся транзітная прапампоўка сыравіны ў Германію аб’ёмам 450 тыс. тон.

Бізнес-дэмаграфія: за 5 гадоў у Беларусі выжыла толькі 50% новых прадпрыемстваў

Галоўныя навіны за суботуСярод зарэгістраваных у 2015 годзе ў Беларусі прадпрыемстваў да 2020 “дажыло” толькі кожнае другое.

Пра гэта гаворыцца ў статыстычным бюлетэні «Бізнес-дэмаграфія ў Рэспубліцы Беларусь, 2021», які выпусціў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Як сведчаць апублікаваныя ў бюлетэні дадзеныя, у 2015 годзе ў краіне з’явілася 8 тысяч 832 новых прадпрыемства. Аднак да 2020 года з іх засталося толькі 4 тысячы 594 (або 52%), піша Thinktanks.by.

Найбольш моцныя кампаніі Гродзенскай вобласці. Там колькасць захавалася 60,9% прадпрыемстваў. Найменшая “выжывальнасць” ў фірмаў Магілёўскай вобласці – 49,3%. У Мінскузахавалася 52% новых прадпрыемстваў.

Дадзеных па зліквідаваным прадпрыемствам за 2020 год у статыстычным бюлетэні няма. Самыя апошнія дадзеныя па “смяротнасці” прадпрыемстваў там прадстаўленыя толькі за 2018 год.

Мінздароўя Беларусі агучыў умову для закупкі вакцыны Pfizer

Галоўныя навіны за суботу
Pfizer, вакцина против COVID-19

Мінздароўя Беларусі можа закупіць вакцыну Pfizer. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый па выніках нарады ў міністэрстве.

Але пытанне закупкі вакцыны будзе разглядацца толькі пры ўмове, калі ў Беларусі будзе 100 тысяч ахвотных прышчапіцца ёй. Пра механізм і тэрміны вывучэння попыту на Pfizer не паведамляецца.

Pfizer — адна з сямі вакцын, ухваленых Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. У гэтым спісе няма «Спутніка», якім вакцынуюць большасць беларусаў.

Сумны рэкорд па COVID-19

Галоўныя навіны за суботу

Новы сутачны паказчык па выяўленых выпадках захворвання перавысіў учарашнюю лічбу, якая ўсяго 24 гадзіны была самай вялікай з пачатку распаўсюджвання пандэміі ў краіне.

Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя Беларусі, за мінулыя суткі выяўлена 1 986 новых выпадкаў. Ад захворванняў, якія сталі наступствам віруса, памерла 13 чалавек. Ўчорашні паказчык быў 1 979 выпадкаў.

Згодна афіцыйнай статыстыкі ведамства, ад пачатку распаўсюджвання захворвання ў Беларусі памёр 3 991 чалавек з дыягнаставаным захворваннем на COVID-19.

У свеце колькасць заражэнняў каронавірусам перавысіла 228,42 млн.

Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння коронавирусом новага тыпу ва ўсім свеце складае 228 707 490 па дадзеных Worldometer на 23:59 18 верасня 2021 года. Ад хваробы COVID-19 ужо памерлі 4 697 190 чалавек.

Выпадкі заражэння зафіксаваны ў 221 краінах.

У пяцёрку краін па колькасці выпадкаў заражэння ўваходзяць: ЗША з 42 807 379  выпадкамі, Індыя – 33 447 010, Бразілія – 21 102 536, Вялікабрытанія – 7 400 739 і Расія – 7 254 754. Беларусь – на 53 месцы.

Паўла Севярынца этапавалі ў калонію дзе сядзеў Вітальд Ашурак

Галоўныя навіны за суботу
На малюнку Францішак, гэты партрэт прыйшоў у апошнім лісце ад Паўла Севярынца з Магілёва. Фота з Facebook Вольгі Севярынец

«Яго новае месца гэта горад Шклоў, ІК-17, там, дзе сядзеў Вітольд Ашурак», – паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook жонка Паўла Вольга Севярынец.

«Лісты цяпер трэба пісаць туды, бліжэйшыя два тыдні з пазнакай «каранцін», пасля стане вядомы атрад. Нашаму тату Канстанціну Севярынцу ўсё яшчэ дрэнна, асабліва ноччу. Нам застаецца толькі маліцца за нашых родных і спадзявацца на Бога. Прашу ўзгадваць нашу сям’ю ў малітвах», – напісала яна.

Напісаць Паўлу Севярынцу: 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская д.8, але бліжэйшыя два тыдні трэба ставіць пазнаку «карантын».

БАТЭ вырваў перамогу ў “Шахцёра”

Галоўныя навіны за суботу
“Бітва” на “Барысаў-Арэне” / fcbate.by

БАТЭ вырваў важную перамогу ў салігорскага “Шахцёра” (1:0) і стаў лідарам чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе, паведамляе “Еўрарадыё”.

Пераможны гол ужо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны забіў Шахбоз Умараў.

Матч праходзіў на “Барысаў-Арэне” ў складаных умовах надвор’я — было холадна, ішоў моцны дождж.

У барысаўчан цяпер 51 ачко, у гарнякоў — 50 і тры гульні ў запасе.

Вынікі іншых матчаў 23-га тура:

  • “Тарпеда-БелАЗ” — “Энергетык-БДУ” — 0:1,
  • “Слуцк” — “Гомель” — 1:4,
  • “Дынама” (Брэст) — “Гомель” — 0:3.

Апошнія тры матчы тура пройдуць у нядзелю.

Рэакцыя Facebook на гандляроў людзьмі занадта павольная

Галоўныя навіны за суботу
Патрыцыя Ванджа Кімани. Она была завербаваная гандлярамі людзьмі ў Facebook. Фота: The Wall Street Journal

Apple пагражала выдаліць Facebook са сваёй крамы дадаткаў App Store пасля паведамленняў аб гандлі людзьмі праз гэту сацыяльную сетку, паведамляе газета The Wall Street Journal.

Гаворка ідзе пра расследаванне Бі-бі-сі 2019 года. Журналісты высветлілі, што гандляры людзьмі выкарыстоўвалі Facebook для продажу працоўных. WSJ паведамляе, што адміністрацыя сацсеткі ведала пра сітуацыю. Некаторыя старонкі з аб’явамі аб працы выдаляліся, аднак крокі Facebook, былі нязначнымі, пакуль Apple не прыстрашыла прыбраць сацсетку з App Store, піша выданне.

WSJ распавядае гісторыю 28-гадовай Патрыцыі Кімані з Найробі. Дзяўчына ўбачыла ў Facebook «вакансію», у якой абяцалі бясплатныя авіябілеты і візы.

Ёй прапанавалі працу прыбіральшчыцай у Эр-Рыядзе і абяцалі $ 300 у месяц. Ужо ў аэрапорце Найробі ёй далі падпісаць кантракт з іншымі ўмовамі. Калі жанчына адмовілася падпісваць дамову з яе запатрабавалі «кампенсацыю». у выніку яна паляцела ў Саудаўскую Аравію.

Толькі праз некалькі месяцаў яна змагла напісаць у Facebook пра сваё гаротнае становішча. У выніку з дапамогай Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, куды былі перададзеныя яе паведамленні, жанчына змагла вярнуцца на радзіму.

Увосень 2019 году журналісты Бі-бі-сі паведамлялі аб «анлайн-рынку рабоў» у Instagram і іншых прыкладаннях з крамаў Google Play і App Store. У кампаніях заяўлялі, што разбіраюцца ў сітуацыі.

Спявак Кай Метаў трапіў у ДТЗ у Беларусі

Галоўныя навіны за суботу
Кай Метаў. Фота: РИА Новости

Расійскі спявак Кай Метаў шпіталізаваны пасля ДТЗ у Беларусі, дзе павінен быў удзельнічаць у канцэрце ў Гродна, з нагоды Дня горада.

“Кай Метов не выступіць на канцэрце. Аўтамабіль са спеваком трапіў у аварыю каля Мінска. Артыст жывы, знаходзіцца ў шпіталі”, – гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале тэлеканала “Гродна Плюс”.

Па словах самога спевака, яго ўжо агледзелі лекары, з ім усё ў парадку.

“Мы ехалі ў Гродна, я быў на заднім сядзенні. Вадзіцель не справіўся з кіраваннем, і машыну на прыстойнай хуткасці занесла. На шчасце, усе жывыя і здаровыя, нам адразу ж была аказана першая медыцынская дапамога”, – распавёў ён «РИА Новости».

Поделиться ссылкой: