Гляджу “Буквар”, гартаю змест “Чытанкі”… Законнікаву – 75!

Сёння святкуе Юбілей выдатны беларускі паэт, таленавіты перакладчык, востры, бескампрамісны публіцыст Сяргей Іванавіч Законнікаў.

Гляджу “Буквар”, гартаю змест “Чытанкі”... Законнікаву – 75!
Сяргей Законнікаў і Васіль Быкаў

“Юбілейныя 75 гадоў Сяргею Законнікаву. Паэту, якога яшчэ адзін паэт, старэйшы ягоны сябар Уладзімір Караткевіч узнагародзіў сваім, атрыманым ад партыі і ўраду, ордэнам. А ўзнагарода ад Караткевіча куды вышэйшая, чым узнагарода ад партыі і ўраду”, – напісаў на сваёй старонкі ў Facebook віншавальныя словы Уладзімір Някляеў.

Гляджу “Буквар”, гартаю змест “Чытанкі”... Законнікаву – 75!“Не адно дзесяцігоддзе Сяргей Законнікаў стаіць на варце абароны законнасці і справядлівасці ў нашым грамадстве, з’яўляецца шчырым прыхільніккам гуманізму ў чалавечых стасунках, змагаецца за захаванне асновы айчыннай культуры – беларускай мовы. Віншуючы свайго старэйшага сябра і творчага пабраціма са слаўным Юбілеем, шчыра зычу яму фізічнай моцы і духоўнага гарту на доўгія гады жыцця для Беларусі!”піша Эдуард Акулін і узгадвае блізкі яму верш юбіляра.

Гляджу “Буквар”, гартаю змест “Чытанкі”... Законнікаву – 75!Сяргей Законнікаў
Цана слова

Гляджу “Буквар”,
Гартаю змест “Чытанкі”…
Ніколі не складзецца праўда ўся,
Каб помніць след на шыі Кастуся,
Нож у руцэ знясіленага Янкі.

Бярэ за Слова плату час пракляты,
Лёс генія яму – не ў галаве.
Але радок скрываўлены жыве,

Яго не могуць знішчыць нават каты.

“Верасень” № 3, 2010 г.

Да шчырых віншаванняў далучыліся і сябры “Саюза беларускіх пісьменнікаў”.

Поделиться ссылкой: