З учарашняга дня ўсе жадаючыя могуць прайсці вакцынацыю.

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, кітайскую вакцыну SARS-CoV-2 Vaccine, якая на мінулым тыдні паступіла ў Беларусь, перадалі ў рэгіёны.

У Брэсцкую вобласць перададзена каля 150 тысяч доз вакцыны, у Віцебскую – каля 125 тысяч доз, у Гомельскую – 155 тысяч, у Гродзенскую – 110 тысяч, у Мінскую – больш за 160 тысяч, у Мінск – 200 тысяч, у Магілёўскую вобласць – 110 тысяч доз.

Вакцыну распрацавала фармкарпарацыя Sinopharm.

У Беларусь прывезлі 1,5 мільёна доз вакцыны. 500 тысяч доз наша краіна атрымала
бясплатна, а яшчэ 1 мільён доз быў закуплены па кантракце.

Поделиться ссылкой: