Сигареты. Фото: gztslovo.ru

Найбуйнейшая тытунёвая кампанія Вялікабрытаніі спыняе выраб на гродзенскай тытунёвай фабрыцы “Нёман” цыгарэт пад сваімі брэндамі, паведамляе inews.co.uk

British American Tobacco больш не будзе вырабляцца цыгарэты Rothmans, Lucky Strike і Pall Mall, якія прадаваліся на беларускім рынку. Кампанія спасылаецца на раней уведзеныя санкцыі ЗША, пад якія трапіла беларускае дзяржпрадпрыемства.

У абгрунтаванні Мінфіна Злучаных Штатаў адзначалася, што “Нёман” — “галоўная крыніца нелегальных цыгарэт у Еўропе”.

Крыху раней British American Tobacco абвясціла, што праз санкцыі не змагла давесці да канца запланаваны незалежны аўдыт беларускай фабрыкі, ўмоў працы на ёй. Але дадала, што атрымала заявы аб парушэннях правоў чалавека ў дачыненні да работнікаў, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту супраць рэжыму. Але кіраўніцтва фабрыкі “Нёман” не адказала на запыт аб паясненні сітуацыі.

“Мы парупіліся, каб уся дзейнасць адпавядала патрабаванням,— сказана ў прэс-рэлізе British American Tobacco. Гэта ўключала прыпыненне нашымі даччынымі кампаніямі транзакцый, якія падпадаюць пад дзеянне санкцый”.

“British American Tobacco прыпыніла сваю дзейнасць з фабрыкай “Нёман” і ў цяперашні час не заказвае вытворчасць сваёй прадукцыі на гэтым заводзе”.

Поделиться ссылкой: