Палітзняволенай Вользе Залатар, маці пеці дзяцей, выставілі новыя абвінавачанні, паведамляюць праваабаронцы.

13 верасня на закрытым пасяджэнні Мінскага гарадскога суда была разгледжана скарга на падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай Вольгі. З раскладу суда праваабаронцы даведаліся, што ёй выставілі два новыя абвінавачанні — ч. 1 і 2 арт. 342 КК (арганізацыя і навучанне дзеянням, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч.6 арт. 16 ч.1 арт.342 КК (пасобніцтва ў арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Нагадаем, што Вольгу затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа 18 сакавіка, калі яна везла 10-гадовую дачку ў музычную школу. 29 сакавіка палітзняволенай прад’явілі абвінавачванне па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва такім фарміраваннем або структурным падраздзяленнем, што ўваходзіць у яго).

Шматдзетная маці за кратамі ўжо амаль паўгода.

Поделиться ссылкой: