У Брэсце асудзілі яшчэ восем чалавек па
Скрыншот з відэа з гарадскіх камер відэаназірання 13 верасня ў Брэсце

Роўна год таму берасцейцы зладзілі вялікі карагод на вуліцы. Пасля гэтага распачаляся так званая “карагодная справа”, па якой асуджаны ўжо 81 чалавек, паведамляе Еўрарадыё.

13 верасня 2020 года падчас акцыі пратэсту у Брэсце людзі сабраліся на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам.

Пасля гэтага была заведзеная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК.

Карагоду ў Брэсце споўніўся год

Следчыя выявілі 115 чалавек, якія мелі дачыненне да карагоду. З іх 108 грамадзянам былі выстаўленыя абвінавачванні.

Ужо асуджаны 81 чалавек. Агулам ім прысудзілі 66,5 гады “хіміі”, 63,5 гады “хатняй хіміі”, 7 гадоў і 7 месяцаў калоніі.

Гэта адна з самых масавых палітычных справаў у гісторыі Беларусі.

Поделиться ссылкой: