У Мінску адзначаюць 954 гадавіну горада

Галоўныя навіны за суботу
Фото: “Минск-новости”

Серыяй афіцыйных масавых мерапрыемстваў адзначыў Мінгарвыканкам 954-ю гадавіну першага згадвання Мінска ў летапісах.

У рамках святкавання ў Верхнім горадзе прайшоў Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, міжнародны турніры па сілавым экстрыме, спаборніцтвы сярод пажарных-выратавальнікаў “Лепшы пажарны-выратавальнік”, канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі.

Увечары ў парку Янкі Купалы адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу “Мінчанін года” і “Лепшы па прафесіі”.

12 верасня ў рамках святкавання адбудзецца “Мінскі паўмарафон” і будзе перакрыты цэнтр горада.

Беларускія ўлады адрэагавалі на публікацыю ў газеце “Мінская праўда”

Галоўныя навіны за суботуЯк паведамляе  Catholicnews.by, Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей адрэагаваў на публікацыю ў газеце “Мінская праўда”, дзе змяшчалася карыкатурная выява каталіцкіх святароў.

У лісце ад 9 верасня 2021 г. на імя біскупа Алега Буткевіча, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў у Беларусі, Упаўнаважаны А.А. Румак падкрэсліў, што гэтая публікацыя не адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю дзяржавы ў адносінах да Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

На думку спадара Румака матэрыялы, апублікаваныя ў газеце “Мінская праўда” ад 7 верасня 2021 г. №68, не спрыяюць падтрыманню міжканфесійнага міру і згоды ў краіне. Атаясамленне ж аўтарам артыкула асабістай ацэнкі дзейнасці асобных каталіцкіх святароў з усім Рыма-каталіцкім Касцёлам у Беларусі з’яўляюцца непрымальнымі. Спадар Румак паведаміў у лісце, што Міністэрства інфармацыі пісьмова апавясціла Мінскае абласное ўнітарнае прадпрыемства “Інфармацыйнае агенцтва “Мінская праўда” аб недапушчальнасці падобнага роду публікацый.

Беларусь хоча стварыць або набыць грузавы флот

Беларусь хоча набыць грузавы флот або стварыць свой, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў эфіры “Беларусь 1”.

Галоўныя навіны за суботу
Фота носіць ілюстратыўны характар

Мы вельмі сур’ёзна ў цяперашні час разглядаем пытанне стварэння ўласнага марскога грузавога тэрміналу. Аналізуем перспектывы набыцця або стварэння ўласнага грузавога флоту для таго, каб мінімізаваць выдаткі на фрахт. Прыярытэтнымі для нас з пункту гледжання эканамічнай эфектыўнасці з’яўляюцца парты Ленінградскай вобласці”, – растлумачыў Галоўчанка.

Акрамя таго, цяпер урад Беларусі прапрацоўвае маршрут транзіту калійных угнаенняў праз Расію. Перавозіць іх складаней нафтапрадуктаў з-за вялікага аб’ёму, але Галоўчанка упэўнены, што “знойдзем рашэнне і па калійных угнаеннях, і па ўсёй астатняй беларускай прадукцыі, якая адгружаецца праз марскія парты”.

Крысціна Ціманоўская абвергла падачу дакументаў на польскае грамадзянства

Галоўныя навіны за суботу

Кристина ТимановскаяПасля таго, як у беларускіх СМІ з’явіляся інфармацыя, што Крысціна Ціманоўская падала дакументы на атрыманне грамадзянства Польшчы, спартоўка абвергла гэту недакладнасць.

На сваёй ствронкі ў Instagram яна паведамляе, што адбылася „недакладная інтэрпрэтацыя перакладу інтэрв’ю”, у якім гаворка ішла пра спартыўнае грамадзянства. Маецца на ўвазе яе інтэрв’ю нямецкім журналістам. Спартоўка не мае намеру „адмаўляцца ад беларускага грамадзянства”, паколькі лічыць сябе „сапраўднай патрыёткай краіны”.

Байдэн ўшанаваў памяць ахвяраў 11 верасня

Прэзідэнт у суботу наведаў мемарыялы, узведзеныя ў памяць ахвяр тэрактаў у Нью-Ёрку, Арлінгтане і Шанксвіле.

Галоўныя навіны за суботу
На мемориальной церемонии в Нью-Йорке. 11 сентября 2021г.

Прэзідэнт Джо Байдэн у суботу аддаў даніну памяці тысячам загінулых роўна 20 гадоў таму ў тэрактах 11 верасня. Ён наведаў усе тры мемарыяла, якія былі ўзведзены ў месцах, дзе разбіліся сагнаныя тэрарыстамі самалёты – у Нью-Ёрку, каля будынка Пентагона ў Арлінгтане і ў горадзе Шанксвіле (Пенсільванія).

У выніку тэрактаў у Нью-Ёрку, Пентагоне і Пенсільваніі загінулі амаль 3000 чалавек.

На цырымоніі ў Нью-Ёрку сваякі ахвяр тэрактаў зачыталі спіс імёнаў людзей, якія загінулі ў час атакі на вежы-блізняты. На цырымоніі таксама прысутнічаў Рудзі Джуліяні, які быў мэрам Нью-Ёрка падчас тэрактаў. Былы прэзідэнт Дональд Трамп, ураджэнец Нью-Ёрка, на цырымонію не прыйшоў.

У Шанксвіле, ў цырымоніі прыняў ўдзел былы прэзідэнт Джордж Буш-малодшы, які кіраваў краінай у верасні 2001 года.

«Усё роўна, колькі часу прайшло: гэтыя памятныя даты балюча вяртаюць усё назад, як калі б вы толькі што атрымалі гэтую навіну. І таму ў гэты дзень мы з Джыл моцна прыціскаем вас да сэрца і перадаем вам сваю любоў», – падкрэсліў Джо Байдэн, звяртаючыся да амерыканцаў у сваёй прамове.

Названыя пераможцы Венецыянскага кінафестывалю

Галоўныя навіны за суботу
78-ы Венецыянскі кінафестываль

Галоўная ўзнагарода Венецыянскага кінафестывалю – «Залаты леў» – дастаўся карціне «Падзеі» французскага рэжысёра Одры Дыван.

«Срэбнага льва» за найлепшую рэжысуру прысудзілі Джэйн Кэмпіён (Новая Зеландыя) за фільм «Улада сабакі».

Гран-пры журы фестывалю атрымаў фільм «Рука бога» Паола Сарэнтына з Італіі. Філіпа Скоці, выканаўца галоўнай ролі ў гэтай ленце, атрымаў прэмію імя Марчэла Мастраяні як лепшы пачынаючы акцёр.

Іспанская акторка Пенелопа Крус стала лепшай актрысай за ролю ў фільме Пэдра Альмадовара «Паралельныя маці». Лепшым акторам прызнаны Джон Арсылья за ролю ў філіпінскай карціне «На працы: зніклыя 8» Эрыка Маці.

Прыз за лепшы сцэнар атрымала Мэгі Джыленхол за свой рэжысёрскі дэбют “Зніклая дачка”, зняты па матывах кнігі пісьменніцы Элены Феррантэ “Незнаёмая дачка”.

Спецыяльны прыз журы прысуджаны італьянскай карціне “Дзіра” (Il buco) рэжысёра Мікеланджэла Фраммарціна.

78-ы Венецыянскі кінафестываль праходзіў з 1 па 11 верасня.

Поделиться ссылкой: