Фота аўтара

– Ніколі не спрабаваў беларускіх кавуноў, – шчыра дзівіўся сярэдніх гадоў гамяльчук, чакаючы сваёй чаргі да машыны фермера Ігара Грынько з прыгараднай вёскі Цагельня.

Фермер здзівіў гамяльчукоў на Дзень горада
Фота аўтара

На Дні горада Гомеля, які адзначаўся 11 верасня, фермер Грынько быў сапраўдным хэдлайнерам. Не музычным, канешне, а гаспадарным. Яго прадукцыю куплялі, з ёй фатаграфаваліся, ёй здзіўляліся. І праўда, найбольшыя кавуны з бахчы Ігара важылі каля сарака кілаграмаў, а гарбузы давялося спускаць на зямлю з машыны пад’ёмнікам.

Чатырыста кілаграм гарбуз – глыба, сонечны валун. Вочы адмаўляюцца верыць у такі плод! Гарадская дзятва, па сутнасці, займалася тут альпінізмам, узбіраючыся на гарбузы фермера.

Фермер здзівіў гамяльчукоў на Дзень горада
Фота аўтара

– Сем гадоў займаюся вырошчваннем кавуноў. Сёлета вырасціў іх тон трыста, – распавёў Ігар журналісту “Народнай Волі”.

Сакавітыя кавуны фермер прадаваў па 80 капеек за кілаграм. На рынку яны цяпер – 1,2 рубля. Прапаноўвалі беларускія кавуны таксама запрошаныя агароднікі з Брэста і Гродна. Свята кавуна ў Гомелі – толькі адзін э эпізодаў на Дні горада.

Фермер здзівіў гамяльчукоў на Дзень горада
Фота аўтара

Поделиться ссылкой: