Спецдакладчык ААН Анаіс Марын

Рэпрэсіі ўладаў Беларусі ў адносінах да праваабарончых арганізацыяў не даюць ААН магчымасці дакументаваць парушэнні правоў чалавека ў гэтай краіне, заявіла ў аўторак спецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марын, паведамляе “Голас Амерыкі”.

Марын выступіла ў відэаканферэнцыі на сустрэчы праваабаронцаў у Вільні, якая абмяркоўвала пераслед беларускіх праваабаронцаў з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Яна адзначыла, што, паколькі ёй не дазволены ўезд у Беларусь, праваабаронцы маюць «вырашальнае значэнне» для яе працы.

«Жахлівыя рэпрэсіі, якія цяпер накіроўваюцца супраць праваабаронцаў, маюць непасрэдны негатыўны ўплыў на нашу здольнасць у Жэневе адсочваць абвінавачанні ў парушэнні правоў чалавека, збіраць доказы і належным чынам паведамляць аб рэпрэсіях, і гэта, пэўна, невыпадкова», – сказала Марэн.

«Летась я ацаніла сітуацыю ў Беларусі як катастрафічную. Цяпер мне не хапае слоў, каб выказаць сваю інтэрпрэтацыю сітуацыі. Я не магу сабе ўявіць, што можа быць яшчэ горш», – адзначыла яна.

У гэты момант старшыня праваабарончай арганізацыі Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч, а таксама пяцёра іншых праваабаронцаў – Уладзь Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй ЧапюкЛеанід СудаленкаТацяна Ласіца – знаходзяцца за кратамі.

Спецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марын заклікала да неадкладнага вызваленьня затрыманых.

Поделиться ссылкой: