10 лічбаў пра жыццё беларусаў

Узровень жыцця беларусаў паводле афіцыйнай статыстыкі у графічным выкананні “Радыё Свабода“.

39% асноўных тратаў – на ежу

У структуры тратаў найбольшае месца ў беларусаў займае ежа (39,1%), у 2020 годзе гэты паказчык вырас на 0,4%. Другая катэгорыя тратаў – неспажывецкія тавары: 33,9%. Трэцяя – аплата паслуг, на паслугі прыпадае 24,3% ад усіх тратаў.

10 лічбаў пра жыццё беларусаў
На жыллё прыпадае 10,4% ад усіх тратаў, на транспарт – 10,3%.

Для параўнання: у Германіі на харчаванне прыпадае 11,7% расходаў, у Літве – 25,4%.

У Беларусі 206,2 тысячы беспрацоўных

Паводле Белстату, у Беларусі не працуюць 206,2 тысячы чалавек, з іх 168 тысяч жывуць у гарадах і паселішчах гарадскога тыпу і 38,2 тысячы – на вёсцы. Найбольш беспрацоўных – сярод людзей з агульнай базавай адукацыяй: такіх 11%.

Калі глядзець на ўзроставую катэгорыю, то найбольш беспрацоўных ва ўзросце 15–19 гадоў.

10 лічбаў пра жыццё беларусаўСярэдні даход – 319 долараў

Сярэдні даход у Беларусі – 801,3 рубля, або 319 долараў. Найбольшы сярэдні даход – у Мінску (1199,8 рубля), а найменшы – у Магілёўскай вобласці (661 рубель).

10 лічбаў пра жыццё беларусаўНа дэпазітах беларусаў – 22,4 мільярда рублёў

22,4 мільярда рублёў – столькі грошай беларусы захоўваюць на дэпазітах, годам раней было 24 мільярды. То бок за год беларусы знялі з дэпазітаў 2 мільярды рублёў.

10 лічбаў пра жыццё беларусаў15,5 мільярда беларусы вінныя па крэдытах

Агулам у беларусаў 15,5 мільярда рублёў крэдытаў, якія трэба вяртаць. Найбольш крэдытаў у жыхароў Мінску – 3,5 мільярда рублёў.

10 лічбаў пра жыццё беларусаў1,5% маюць у месяц менш за 200 рублёў

Калі паглядзець на ўзровень сярэднедушавых рэсурсаў у хатніх гаспадарках, то 1,5% беларусаў маюць на месяц менш за 200 рублёў, 2,8% маюць 200–250 рублёў на месяц, і толькі 7,2% маюць больш за 1000 рублёў.

10 лічбаў пра жыццё беларусаў4,8% беларусаў лічацца малазабяспечанымі

Даход 4,8% беларусаў не перавышае бюджэту пражыткавага мінімуму. Такія людзі лічацца малазабяспечанымі. Гэта 435,8 тысячы чалавек. Бюджэт пражыткавага мінімуму для працаздольных грамадзян – 315,04 рубля, агульны – 284,3 рубля.

10 лічбаў пра жыццё беларусаў10,5% незадаволеныя ўзроўнем сваіх даходаў

Паводле Белстату, толькі 10,5% хатніх гаспадарак у Беларусі ў 2020 годзе не былі задаволеныя ўзроўнем даходаў. Найбольш такіх было ў Брэсцкай вобласці – 12,7%.

10 лічбаў пра жыццё беларусаў13,5% беларусаў, старэйшых за 16 гадоў, вядуць здаровы лад жыцця

13,5% беларусаў, якім больш за 16 гадоў, вядуць (з іхных слоў) здаровы лад жыцця. Тры гады таму такіх людзей было 8,1%.

10 лічбаў пра жыццё беларусаўНайбольш такіх людзей у горадзе – 14,2%, а на вёсцы – 10,6%. Найбольш людзей, якія вядуць здаровы лад жыцця, ва ўзросце 60 гадоў і болей, такіх 18,6%.

21,7% беларусаў кураць

З гадамі адсотак беларусаў, якія кураць, зніжаецца. Напрыклад, у 2016 годзе курылі 24% беларусаў, цяпер – 21,7%. Найбольш кураць ва ўзросце ад 40 да 49 гадоў, такіх 31,9%.

64,8% тых, хто курыць, хацелі б пазбавіцца гэтай звычкі.

10 лічбаў пра жыццё беларусаў24,1% беларусаў не ўжываюць спіртовых напояў. 41,3% ужываюць моцныя спіртовыя напоі, 45,3% – слабыя спіртовыя напоі. 32% – ужываюць піва.

Поделиться ссылкой: