Зянон Пазьняк. Фото: svaboda.org

Лідар Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі – БНФ Зянон Пазьняк апублікаваў артыкул «Развагі ў пачатку гібрыднай вайны». Прапануем асноўныя тэзы публікацыі.

  • Мэта Крамля дасягнута – кліент (Лукашэнка) у лапах Масквы.
  • Падзеі выглядаюць так, што ў інтарэсах беларускага народа трэба адмяніць авіяпасажырскую і наземна-транспартную блакаду Беларусі. Трэба аднавіць сувязі паміж людзьмі і кантакты паміж народамі, камунікацыі з грамадствам.
  • Другое – прыпыніць эканамічныя санкцыі, замарозіць іх (бо санкцыі ўладу дыктатара не зваляць) і ўступіць у перамовы з процілеглым бокам аб спыненні рэпрэсій, катаванняў людзей, аб спыненні пераследу грамадзянскай супольнасці. Яшчэ ёсць час.
  • У самым пачатку гібрыднай вайны, каб спыніць эскалацыю, трэба патушыць вогнішчы з абодвух бакоў, гэта значыць пачаць размаўляць. Палітыка «загнаць узурпатара ў пастку (у Расію) коштам жыцця беларускага народа» – гэта ёсць эгаістычная палітыка варварства.
  • І справа не ў тым, што такіх палітыкаў не вучаць ні Куба, ні Паўночная Карэя, ні Венесуэла, ні Лівія, ні Афганістан. Справа ў тым, што яны думаюць, што рабілі добра.
  • Тым больш цяпер трэба патрабаваць ад іх спыніцца, прыпыніць эканамічныя санкцыі супраць народа Беларусі, спыніць палітыку татальнай эканамічнай блакады, у якой выжываюць толькі дыктатары, але цярпіць народ.
  • А што датычыцца нашай краіны, то эканамічныя санкцыі і блакада гэта ёсць загон да анексіі, да страты суверэнітэту, да інтэграцыі Беларусі ў Расію.
  • Але тое мусім зразумець мы, беларусы, бо найперш мы самі можам сябе ўратаваць. Вялікія магчымасці дзеля гэтага ёсць. Рэалізуем жа іх! Пачнём з сябе. Са сваіх дзяцей. Першым пунктам, самым галоўным і самым лёгкім, мусіць быць беларуская мова.

Поделиться ссылкой: