Галоўныя навіны за нядзелю

«Аршанская бітва» скончылася затрыманнямі

Праваабаронцы паведамілі, што на фестывалі «Аршанская бітва», які праходзіў пад Воршай, ноччу з 4 на 5 верасня прайшлі затрыманні.

Галоўныя навіны за нядзелю
Фота: прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама

УУС Віцебскага аблвыканкама пракаментавала затрыманні: “4 верасня каля 20.00 гадзін, у лясным масіве ў Аршанскім раёне, супрацоўнікамі міліцыі за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства з выкарыстаннем пратэстнай сімволікі затрыманыя трое мужчын – жыхары Воршы і раёна ва ўзросце 36, 62 і 64 гадоў. Іх дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка. Адзін з іх адпушчаны пад абавязацельства яўкі”.

У гэты ж вечар, з 4 на 5 верасня, сілавікі наведалі аздараўленчы лагер «Будаўнік» у вёсцы Дудзінка пад Барысавым, дзе праходзіла будысцкая імпрэза «Віпасана». У ўдзельнікаў імпрэзы перапісалі асабістыя дадзеныя і склалі адміністратыўны пратаколы паводле арт. 24.23 КаАП («Несанкцыянаванае масавае мерапрыемства»).

“Рэвалюцыю” Віктара Марціновіча паставяць на нямецкай сцэне

Як паведаміў Віктар Марціновіч у сваім Facebook, адзін з найбуйнейшых тэатраў Германіі, Deutsches Schauspielhaus (Гамбург), пакажа ў красавіку прэм’еру спектакля паводле яго рамана “Рэвалюцыя”.

Галоўныя навіны за нядзелю
Фота з Facebook Віктара Марціновіча

Раман “Рэвалюцыя” напісаны яшчэ ў 2013 годзе. Сам аўтар распавядае пра свой мастацкі тэкст так: “Гэта гісторыя пра тое, як чалавек, дарваўшыся да ўлады, паступова ператвараецца ў кавалак лайна”.

Як піша “Еўрарадыё”, раман быў выдадзены па-беларуску ў 2020 годзе выдавецтвам “Кнігазбор”, а ў 2021 годзе маскоўскае “Время” выпусціла яго ў перакладзе на рускую мову.

Восенню мінулага года Марціновіч не змог правесці ў Мінску аўтограф-сесію “Рэвалюцыі” у “Акадэмкнізе”, бо «“Зверху” сказалі, што трэба атрымаць дазвол на мерапрыемства ў прэзідыуме Акадэміі Навук», — напісаў тады пісьменнік на сваёй старонцы ў Facebook. З пачатку 2021 года беларуская мытня перастала выпускаць за мяжу пасылкі з раманам, а пры ператрусе ў выдавецтве “Кнігазбор” быў канфіскаваны ўвесь наклад кнігі.

Спартсменка па конным спорце эмігравала ў Польшчу

Галоўныя навіны за нядзелю
Вершніца Вольга Сафронава

Польскае інфармацыйнае агенцтва РАР паведамляе: “яшчэ адна беларуская спартсменка пасля рэпрэсій ў Беларусі атрымала прытулак у Польшчы. Вершніца Вольга Сафронава атрымала гуманітарную візу і, магчыма, працягне сваю кар’еру ў складзе польскай нацыянальнай зборнай”.

На Алімпіядзе ў Токіа Сафронава ўваходзіла ў зборную Беларусі па конным спорце, аднак была выключаная са складу – яе конь падазраваўся ва ўжыванні допінгу. Тэсты не пацвердзілі гэтае абвінавачанне.

Захарава: у Масквы няма разумення адносна сустрэчы G7

Галоўныя навіны за нядзелю
Фота: AP Photo/Michel Euler

Масква атрымлівала сігналы ад Парыжа і Берліна адносна магчымасці нейкай сустрэчы па Афганістане, аднак прамовы аб правядзенні яе ў фармаце “вялікай сямёркі” не ішло. Пра гэта заявіла ў нядзелю ТАСС афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, каментуючы заяву кіраўніка МЗС Японіі Тасіміцу Матэгі пра тое, што сустрэча G7 на ўзроўні кіраўнікоў МЗС з удзелам Расіі і КНР плануецца 8 верасня.

«Мы атрымлівалі два дні таму сігналы ад Берліна і Парыжа адносна нейкай сустрэчы, але гаворкі пра “сямёрку” не ішло. Затым была заява Токіа ўжо ў кантэксце “сямёркі”», – заявіла Захарава.- «Усё гэта адбываецца на фоне рознакаліберных заяў “сямёркі” па Расіі і то няўдзелу, то ўдзелу [Расіі] ў фармаце [G7]. Гэта факт адсутнасці у партнёраў дакладнага разумення, чаго ж яны хочуць ад сябе і навакольнага свету».

Па словах Марыі Захаравай, тым самым “партнёры дэманструюць несістэмны падыход”.

Раней кіраўнік МЗС Японіі Тасіміцу Матэгі заявіў, што міністры замежных спраў дзяржаў “сямёркі” (G7) плануюць правесці на наступным тыдні сустрэчу, галоўнай тэмай якой стане абстаноўка ў Афганістане. Паводле яго слоў, на сустрэчы таксама павінны будуць прысутнічаць прадстаўнікі Расіі, Кітая. Па словах Матэгі, такія кансультацыі могуць адбыцца ўжо 8 верасня.

Прэзідэнт Гвінеі арыштаваны ўласным спецназам

Галоўныя навіны за нядзелю
Арыштаваны прэзідэнт Гвінеі Альфа Кондэ. Фота: guineematin.com

У нядзелю Гвінейскія СМІ паведамілі, што прэзідэнт Гвінеі Альфа Кондэ арыштаваны узбунтаваўшыміся супраць яго байцамі ваеннага спецназа, піша “Інтэрфакс”. Акрамя таго, пад вартай, па іх інфармацыі, апынуліся многія высокапастаўленыя чыноўнікі.

У сацсетках былі апублікаваныя фота і нават відэа, на якіх, як лічыцца, бачны Кондэ пасля яго затрымання пучыстамі.

Кіраваў затрымяннямі палкоўнік Мамада Думбуя. Кіраўнік ваенных заявіў у відэазвароце аб роспуску ўрада, адмене канстытуцыі і закрыцці межаў краіны.

Захоплены спецназам Кондэ кіраваў краінай з 2010 года, грамадзяне неаднаразова выступалі супраць яго з пратэстамі.

Поделиться ссылкой: