Максім Крук, Аляксандр Багданаў, Лізавета Неўмяржыцкая. Ілюстрацыя: "Салiдарнасць"

6 верасня ў судзе Савецкага раёна Мінска адбыліся судовыя працэсы над затрыманымі супрацоўнікамі культцэнтра “Корпус”.

Як пісала “Народная Воля”, 2 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі ў культцэнтры «Корпус» яго дырэктара, арт-мэнеджара і ды-джэя Аляксандра Багданава, вядомага як «Папа Бо», сцэнографа Максіма Крука і арганізатарку культурных імпрэзаў Лізавету Неўмяржыцкую.

Як паведамілі праваабаронцы, у Савецкім РУУСе на затрыманых склалі пратаколы па арт. 24.3 КаАП за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Першы суд адбыўся яшчэ 3 верасня, але суддзя адправіў іх спарвы на дапрацоўку.

Сёння, Аляксандр Багданаў і Максім Крук былі асуджаныя на 10 сутак кожны, Лізавета Неўмяржыцкая – на 8 сутак.

Поделиться ссылкой: