Максім Крук, Аляксандр Багданаў, Лізавета Неўмяржыцкая. Ілюстрацыя: "Салiдарнасць"

Затрыманых вінавацяць у вырабе, захаванні і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў

2 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі ў культцэнтры «Корпус» яго дырэктара, арт-мэнеджара і ды-джэя Аляксандра Багданава, вядомага як «Папа Бо», сцэнографа Максіма Крука і арганізатарку культурных імпрэзаў Лізавету Неўмяржыцкую, паведамляе “Салiдарнасць”.

Сёння, 3 верасня, на Telegram-канале, звязаным з сілавікамі, апублікавана відэа, на якім Аляксандр Багданаў дае «прызнальныя» паказанні. У «пакаяльным відэа» ён кажа, што нібыта кіраваў маршамі пратэсту і што пры затрыманні ў яго выявілі скрынкі, у якіх ён захоўваў наркотыкі.

Аднак сёння адбыўся суд і судзілі Аляксандра за «экстрэмісцкія матэрыялы», а пры вобшуку ў яго быў канфіскаваны ды-джэйскі пульт.

Затрыманых вінавацяць у вырабе, захаванні і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў і справа накіраваная на дапрацоўку. Фігуранты справы зараз знаходзяцца на Акрэсціна.

Поделиться ссылкой: