«Толькі на аднаўленне даху касцёла спатрэбіцца каля 2 мільёнаў 200 тысяч рублёў…»
Будслаўскі касцёл пасля пажара

Каб завяршыць першы этап кансервацыі Будслаўскага касцёла нестае 400 тыс. рублёў. Інфармацыя аб гэтым была агучаная на 81-м пазачарговым пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Этап уступнай кансервацыі папярэднічае працы для асноўных рэстаўрацыйных работ, паведаміў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі.

«Біскупы выразілі падзяку вернікам, а таксама ўсім фізічным і юрыдычным асобам за малітву і ахвяраванні, якія паступілі на гэтыя мэты ў памеры 1,02 млн рублёў. Сродкі былі выкарыстаны на аплату праектных і рамонтна-будаўнічых работ у касцёле, авансы падрадчыкам, экспертызы, закупку матэрыялаў і іншыя мэтавыя патрэбы», – піша Catholic.by.

Збор сродкаў на аднаўленне святыні працягваецца. Ахвяраваць грошы можна на сайце budslau.by.

Нагадаем, што 11 траўня ад пажара пацярпела адна з найвялікшых беларускіх святыняў – Будслаўскі касцёл. Полымя знішчыла дах, моцна пацярпелі скляпенні, у небяспецы былі старажытныя алтар і арган.

Поделиться ссылкой: