Віктар Фянчук, былы кіраўнік АПБ. Фота з Facebook

Былы кіраўнік арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) Віктар Фянчук атрымаў 12 сутак адміністрацыйнага арышту. Аб гэтым паведамляецца ў тэлеграм- канале «Спісы затрыманых».

Па якім артыкуле быў асуджаны Фянчук – невядома. Яго затрымалі 31 жніўня – у той жа дзень, калі ў офісе арганізацыі прайшоў ператрус.

«Прыйшлі з пастановай у офіс арганізацыі. Папрасілі копіі некаторых фінансавых дакументаў. Паводзілі сябе карэктна, каля гадзіны пасядзелі і ўсё. Тэлефоны супрацоўнікаў праверылі і з’ехалі. У пастанове шмат было чаго напісана. Шмат было усялякіх артыкулаў, цэлы абзац», – распавядаў «Медиазоне» кіраўнік арганізацыі Аляксандр Вінчэўскі.

Як паведамляецца на сайце Грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», яна працуе дзеля захавання разнастайнасці відаў і экасістэм у Беларусі шляхам далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды. Двума галоўнымі мэтамі АПБ пазначае захаванне біяразнастайнасці і заахвочванне актыўнай абароны прыроды насельніцтвам.

Поделиться ссылкой: