Беларуская Партыя Зялёныя (БПЗ) абвясціла “мабілізацыю”. Для гэтага была створаная інтэрнэт-платформа id.greenparty.by, якакя дазваляе стаць паўнапраўным сябрам арганізацыі і атрымаць партыйны білет. Пры рэгістрацыі адразу прымаецца аплата (альбо з папулярных банкаўскіх карт, альбо праз сістэіу ЕРІП). Без аплаты ў партыю не патрапіць.

Старшыня партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук, паведаміў у Facebook: “Сёння, калі грамадскія арганізацыі і СМІ масава закрываюць, цалкам магчымая перарэгістрацыя партый і мы хочам не сыходзіць у падполле, а развівацца”.

З гэтай мэтай была створаная інтэрнэт платформа id.greenparty.by. Паводле словаў старшыні партыі, яна дазваляе не толькі атрымаць партыйны білет, але і аплаціць ўзнос у партыю, падаць  заяўку на арганізацыю мерапрыемства (лекцыі, круглага стала і інш.), сабраць сродкі для яго арганізацыі.

Поделиться ссылкой: