Папа Римский Франциск. Фото из открытого источника
Папа Римский Франциск. Фото из открытого источника

Палітвязень, мэдыякансультант Ігар Лосік напісаў з гомельскай турмы ліст да Папы Рымскага Францішка. Ён просіць пантыфіка «заклікаць спыніцца гэтых страшных людзей, якім ужо ўсё роўна на лёсы іншых, на сотні разбітых горам сем’яў».

Пра зварот Ігара Лосіка да Папы Рымскага “Свабодзе” паведаміла жонка палітвязня Дар’я Лосік.

У лісце Ігар піша, што сотні і тысячы беларусаў, сутыкнуўшыся з беззаконнем і несправядлівасцю, упадаюць у роспач і ня бачаць выйсця з сітуацыі, якая склалася.

«Я не прашу заступіцца за мяне перад некім, але я прашу заступіцца за дабро, за праўду, за справядлівасць, за сотні і тысячы беларусаў, якія страцілі надзею ў такім жа становішчы, як і я, а многія нават горшым. Можа быць, я вельмі наіўны, і гэты ліст да Вас ня дойдзе, але я пішу яго зусім шчыра і ад чыстага сэрца і веру, што пішу яго не дарма. І мне вельмі хочацца верыць, што Бог не пакінуў нас, што гэтая бессэнсоўная жорсткасць спыніцца, што больш ніхто не памрэ і ўсе вернуцца да сваіх сем’яў», – напісаў палітвязень.

У чэрвені прадстаўнік Ватыкану, кіраўнік залі друку Матэа Бруні ад імя Папы заявіў, што Францішак «уважліва сочыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі, захоўваючы прыхільнасць да дасягнення дэмакратычных і мірных шляхоў рэалізацыі законных патрабаванняў беларускага народу». Неўзабаве з просьбай маліцца за Беларусь да кіраўніка Святога Пасаду звярнулася жонка палітвязня Паўла Севярынца Вольга.

Поделиться ссылкой: