Згодна са справаздачай Нацыянальнага банка Беларусі, валютныя ўклады ў ліпені скараціліся яшчэ на 152,8 мільёна долараў.

Як удакладняе са спасылкай на фінансавага рэгулятара эканамічнае выданне «Белорусы и рынок», у агульным вымярэнні фізічныя асобы забралі 131,5 мільёна долараў, прадпрыемствы – 21,3 мільёна.

Зыходзячы з падлікаў Нацбанка, на гэты час валютныя ўклады крыху перавышаюць 10 мільярдаў долараў.

Насельніцтва ў асноўным забірала сродкі з тэрміновых банкаўскіх укладаў – зберажэнні ў замежных валютах па-ранейшаму пераважаюць, іх доля перавышае 68%.

Раней паведамлялася, што за першае паўгоддзе беларусы забралі з банкаў валютныя дэпазіты на суму звыш 600 мільёнаў долараў. З улікам дадзеных ліпеня – ужо больш за 750 мільёнаў.

Адток дэпазітаў стварае пагрозу фінансавай стабільнасці, стварае падвышаны ціск на ліквіднасць банкаў, істотна абмяжоўвае магчымасці крэдытнай падтрымкі эканомікі. Сродкі насельніцтва і юрыдычных асоб складаюць аснову рэсурснай базы банкаўскай сістэмы, падсумоўваюць эксперты Нацбанка.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»