Алесь Бяляцкі

Больш за месяц знаходзяцца за кратамі праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч.

Пасля ператрусаў, допытаў і некалькіх сутак у ізалятары часовага ўтрымання праваабаронцаў перавялі ў СІЗА на Валадарскага, дзе яны знаходзяцца і зараз.

– Быў даволі значны перапынак у атрыманні лістоў ад Алеся, – распавяла «Народнай Волі» Наталля ПІНЧУК, жонка Алеся Бяляцкага. – Каля трох тыдняў зусім нічога не атрымлівала. Але потым лісты пачалі актыўны прыходзіць, хаця з імі нешта не тое. Яны больш абстрактнага характару, і, па сутнасці, у лістах з Алесем мы не перасякаемся. Тое, што я пішу яму, дасылаю, не знаходзіць водгуку. Асабліва ў тым, што атрымліваю.

Складваецца ўражанне, што мае лісты ідуць як быццам у паралельную рэальнасць, але не да Алеся. Магу меркаваць, што лісты не даходзяць, але гэта толькі здагадкі.

Пра саму справу зараз таксама ніякай новай інфармацыі няма.

– З гэтай нагоды з адвакатамі не маем ніякіх камунікацый, бо яны проста маўчаць, – дадае Наталля Пінчук. – Усе знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні, а таму не маюць права нешта казаць пра справу і ход расследавання.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»