У Брэсце асудзілі яшчэ восем чалавек па
Скрыншот з відэа з гарадскіх камер відэаназірання 13 верасня ў Брэсце

Сёння, 30 жніўня, у судзе Ленінскага раёна Брэста 30 жніўня суддзя Дзмітрый Куроўскі абвясціў прысуды шостай партыі абвінавачаных па “справе карагодаў”. Дзяржабвінавачанне падтрымлівалі пракуроры Аляксандр Бацюшка і Міхаіл Юшчук.

Як паведамляюць праваабаронцы, з 14 асуджаных чатыры ўтрымліваліся да разгляда справы пад вартай — іх вызвалілі ў зале суда.

  • Былы тэлевядоўца Беларусь-4 Канстанцін Свідуновіч, Ілля Ягораў, Сяргей Канановіч і Аляксандр Жук — паўтара года “хіміі”. У СІЗА палітвязні утрымліваліся з 24 сакавіка;
  • Кацярына Бровач і Юрый Сацюк — паўтара года “хатняй хіміі”;
  • Глеб Нікановіч, Ігар Сямыкін, Арцём Тарасюк — паўтара года “хіміі”;
  • пенсіянер Віктар Атрошка і Таццяна Рагачоўская — два гады “хатняй хіміі”;
  • Арцём Ласкі — два гады “хіміі”.

Таксама за пашкоджанні дзвюх камер Белтэлекама і нанясенне “цынічных надпісаў” па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства) пакаралі Ігара Вінакурава і Іллю Ягорава двума з паловай гадамі “хіміі”, і Данііла Дзіткоўскага двума гадамі “хіміі”. Пры гэтым шкода ў памеры 171 руб. 60 кап., за нанесеныя пашкоджанні,  да суда была кампенсаваная дзяўчынай Ягорава.

Поделиться ссылкой: