Фестываль "Магутны Божа"

У апошні час традыцыйны Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» праводзіўся раз у два гады, папярэдні арганізоўвалі у 2019 годзе, і па плане XXIV фестываль мусіў прайсці ў 2021 годзе. Звычайна мерапрыемства праходзіла вясной ці летам, аднак да 30 жніўня інфармацыі пра фэст так і не з’явілася.

Як даведаўся Katolik.life, на гэты год фэст не запланаваны. Пра прычыну адмены арганізатары нічога не змаглі паведаміць. Наўрад ці ёй мог стаць коронавирус – бо іншыя святы і фестывалі, у тым ліку «Славянскі базар у Віцебску», праходзілі.

«Магутны Божа» праводзіўся з 1993 года. Яго мэтай было адраджэнне духоўнай культуры на хрысціянскім падмурку, умацаванне і пашырэнне міжнародных сувязей, аб’яднанне і ўзаемнае духоўнае ўзбагачэнне з дапамогай музыкі. Мерапрыемства аб’ядноўвала больш за 900 салістаў і творчых калектываў з розных краін, у праграме былі конкурсы вакалістаў і харавых калектываў, духоўныя спектаклі, свята званоў, канцэртныя выступленні. Таксама праводзіліся канферэнцыі, на якіх абмяркоўваліся актуальныя пытанні рэлігіі і веравызнання, ўзаемадзеяння Царквы і дзяржавы.

Фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» адмянілі з-за назвы?
Фестываль “Магутны Божа”

Фестываль назвалі па вершу «Магутны Божа» Наталлі Арсенневай, які пакладзены  ў аснову беларускага духоўнага гімна. Да нядаўняга часу гэтая песня-малітва шырока выконвалася як у праваслаўнай, так і ў каталіцкай цэрквах. Але 2 ліпеня, падчас выступу на сходзе ў гонар Дня Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка перасцярог ад выканання рэлігійнага гімна, кажучы:
Хочуць памаліцца пад “Магутны Божа”. Глядзіце, нарвецеся.

Пасля гэтага ў сталічны архікафедральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі прыходзілі сілавікі – біскуп Юрый Касабуцкі распавёў, што як раз з-за гімна:
Прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з прэтэнзіяй, што парушаная нейкая норма заканадаўства з-за малітвы «Магутны Божа». Што канкрэтна, яны не разумелі самі … Дык што ж не так з нашым улюбёным рэлігійным гімнам?

Поделиться ссылкой: