БАЖ
Фото https://baj.by

Сёння Вярхоўны суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі і ліквідаваў ГА «Беларускую асацыяцыю журналістаў».

ГА «БАЖ» дзейнічае з восені 1995 года і аб’ядноўвае больш за 1300 сябраў — работнікаў медыясферы. Гэта ўплывовая і прызнаная міжнароднай прафесійнай супольнасцю арганізацыя.

Храналогія падзей. Як адбывалася ліквідацыя:

9 чэрвеня Міністэрства юстыцыі пачало маштабную праверку дзейнасці ГА “БАЖ”.

14 ліпеня ў офісе БАЖ без прысутнасці прадстаўнікоў арганізацыі сілавікі правялі чарговы вобшук, пасля якога офіс быў апячатаны і доступ у яго блакаваны. Копіі пратаколаў вобшуку прадстаўнікам арганізацыі не ўручаліся. Пералік адабранай маёмасці – не вядомы. Таксама ў гэты дзень былі заблакаваныя аперацыі на банкаўскім рахунку арганізацыі.

15 ліпеня, на наступны дзень пасля вобшуку і блакавання офіса, асацыяцыя атрымала ад Міністэрства юстыцыі копію загаду аб вынясенні ёй пісьмовага папярэджання.

21 ліпеня Міністэрства юстыцыі паведаміла ў сацыяльных сетках аб тым, што ўжо накіравала ў Вярхоўны суд Беларусі пазоў аб ліквідацыі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»