На гэтых спаборніцтвах каманда Беларусі заняла перадапошняе месца.

Танкавы біятлон – ваенна-прыкладныя спаборніцтвы паміж танкавымі экіпажамі ў мастацтве кіравання танкам і дакладнасці стральбы з усталяванага на танках асноўнага і дадатковага ўзбраення. Традыцыйна яны праводзяцца на палігоне «Алабіна» ў Маскоўскай вобласці ў рамках Міжнародных вайсковых гульняў.

Згодна з інфармацыяй Міністэрства абароны Расіі, гэты від ваенна-прыкладнога спорту быў заснаваны ў 2013 годзе міністрам абароны Расійскай Федэрацыі Сяргеем Шойгу.

Зараз у этапе «Індывідуальная гонка» спаборнічалі танкісты з Беларусі, Казахстана, Азербайджана і Сербіі, наша каманда заняла трэцяе месца. Стралялі дрэнна. Горш – толькі сербы.

 

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»