Алесь Сцяпанавіч Разанаў. Фота: lit-bel.org

Вялікая страта для ўсёй беларускай літаратуры. Сёння ноччу, пасля цяжкай працяглай хваробы, сышоў вядомы паэт Алесь Сцяпанавіч Разанаў. Як паведамляе “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, развітанне з Алесем Сцяпанавічам пройдзе 28 жніўня, a 12.30, у мінскім саборы св. Пятра і Паўла.

Алесю Разанаву было 73 гады, ён нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў Сяльцы, што ў Бярозаўскім раёне. У 1966 годзе паступіў на філалагічны факультэт БДУ, у 1968-м разам з іншымі студэнтамі-філолагамі падпісаў ліст на імя Машэрава з патрабаваннем выкладаць па-беларуску, а ў 1969 быў за гэта выключаны з універсітэта. Але гэта яго не зламала і ягоныя філасофскія вершы змянілі беларускую літаратуру.

Аўтар зборнікаў «Адраджэнне», «Назаўжды», «Шлях—360» ды інш. Перакладаў з літоўскай, латышскай, балгарскай, англійскай ды інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1990) за кнігу паэзіі «Вастрыё стралы».

Поделиться ссылкой: