Што на заводах, дзе год таму пачыналіся пратэсты?

У леташнім жніўні на некаторых буйных беларускіх прадпрыемствах пачаліся хваляванні рабочых, не згодных з вынікамі выбараў і гвалтам сілавікоў над мірнымі дэманстрантамі. Глядзім, што на гэтых заводах цяпер.

МТЗ

Што на заводах, дзе год таму пачыналіся пратэсты?14 жніўня летась рабочыя МТЗ калонай прайшлі на плошчу Незалежнасці ў Мінску і далучыліся да пратэстоўцаў. Пасля на заводзе ўтварыўся страйкам, некаторыя рабочыя сышлі ў страйк, некаторых улады звольнілі. Лідар страйкама МТЗ Сяргей Дылеўскі быў вымушаны з’ехаць з Беларусі.

Што на заводзе цяпер?

Чысты прыбытак МТЗ за мінулы год – 8,2 мільёна рублёў, годам раней, паводле дадзеных адзінага партала фінансавага рынку, ён быў большы ў 12 разоў. На 31 сакавіка сёлета завод завінаваціўся 835 мільёнаў рублёў па кароткатэрміновых крэдытах і 416 мільёнаў па доўгатэрміновых. Год таму даўгоў было больш на некалькі дзясяткаў мільёнаў.

МЗКЦ

Што на заводах, дзе год таму пачыналіся пратэсты?17 жніўня мінулага года Лукашэнка прылецеў на верталёце на Мінскі завод калёсных цягачоў, каб супакоіць рабочых, бо на шмат якіх прадпрыемствах пачыналіся страйкі. Ад рабочых ён пачуў «Сыходзь!». Калі крыкі сціхлі, ён сказаў, што нікуды не сыдзе і выбары ўжо правялі.

Чысты прыбытак завода за мінулы год – 7,1 мільёна рублёў, годам раней прыбытак быў большы ў 3,1 раза. За год работнікаў на прадпрыемстве паменела на 307 чалавек.

Па кароткатэрміновых крэдытах завод вінен 101 мільён рублёў (год таму было 108 мільёнаў), па доўгатэрміновых – 5,3 мільёна (год таму было 9,2 мільёна).

БелАЗ

Што на заводах, дзе год таму пачыналіся пратэсты?13 жніўня летась рабочыя БелАЗа сабраліся ва ўнутраным дворыку завода, яны задавалі пытанні кіраўніцтву прадпрыемства, а таксама старшыні Жодзінскага гарвыканкама Дзмітрыю Заблоцкаму. Пытанні тычыліся выбараў і гвалту над мірнымі пратэстоўцамі. Пазней пэўныя рабочыя БелАЗа далучыліся да страйку.

Чысты прыбытак БелАЗа за мінулы год – 30,8 мільёна рублёў. Год таму прыбытак быў большы ў 8,6 раза. Работнікаў за год паменела на 571 чалавека.

Па доўгатэрміновых крэдытах завод завінаваціўся 394 мільёны рублёў, гэта ў 6 разоў болей, чым годам раней. Па кароткатэрміновых крэдытах даўгі завода – больш за 1 мільярд рублёў. За год доўг зменшыўся на 28 мільёнаў рублёў.

«Гродна Азот»

У кастрычніку 2020 года многія работнікі ААТ «Гродна Азот» падтрымалі агульнанацыянальны страйк. Тады іх на прахадной гвалтам затрымліваў АМАП. Каля 30 чалавек звольнілі. Частка з іх (13 чалавек) спрабавалі праз суд вярнуцца на працу, але няўдала.

Мінулы год завод скончыў са стратамі ў 85 мільёнаў рублёў, годам раней быў прыбытак у 82 мільёны рублёў.

Па кароткатэрміновых крэдытах завод завінаваціўся 453 мільёны рублёў, па доўгатэрміновых – 189 мільёнаў рублёў, за год сума вырасла на 30 мільёнаў.

БМЗ

Што на заводах, дзе год таму пачыналіся пратэсты?На БМЗ ў Жлобіне 17 жніўня 2020 года спыніліся ўсе тры печы. Частка рабочых, пратэстуючы супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту, перакрылі на заводзе дарогу для тэхналагічнага транспарту.

Пазней некаторыя рабочыя завода сышлі ў страйк. Большасць іх звольнілі. Чысты прыбытак БМЗ за мінулы год – усяго 36 тысяч рублёў, у 2019 годзе быў мінус 159 мільёнаў рублёў.

За год на прадпрыемстве работнікаў стала менш на 277 чалавек.

БМЗ завінаваціўся 3,8 мільярда рублёў па кароткатэрміновых крэдытах, гэта на мільярд больш, чым было годам раней. Па доўгатэрміновых крэдытах завод вінен яшчэ 1,2 мільярда, што на 164 мільёны больш, чым годам раней.

МАЗ

Што на заводах, дзе год таму пачыналіся пратэсты?Частка рабочых МАЗа далучылася да страйку 17 жніўня. У жніўні на самім заводзе адбывалася нешта накшталт «італьянскай забастоўкі»: частка людзей выконвала свае абавязкі фармальна, таму выпуск прадукцыі ў жніўні знізіўся.

Чысты прыбытак МАЗа за мінулы год – 142 тысячы рублёў, год таму быў мінус 497 тысяч рублёў.

Па кароткатэрміновых крэдытах завод вінен больш за 1 мільярд рублёў, у 2019 годзе было менш на 342 мільёны. Па доўгатэрміновых крэдытах заводу трэба выплаціць 487 мільёнаў рублёў, гэта на 34 мільёны больш, чым напрыканцы 2019 года.

Публікацыя – з № 64 газеты “Народная Воля”. Поўны выпуск газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»