Кінафестываль «Лістапад»

З’явілася ініцыятыва прыпыніць міжнародную акрэдытацыю кінафестывалю «Лістапад».

Да прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў звярнулася Беларуская рада культуры.

«Правядзенне міжнароднага мерапрыемства немагчыма ў краіне, дзе дзеячаў культуры і ў прынцыпе ўсіх нязгодных рэпрэсуюць», – паведаміў у лісце кіраўнік рады культуры Сяргей Будкін.

Нагадаем, што фестываль «Лістапад» запланаваны на 20–26 лістапада. Сёлета яго будзе праводзіць «Беларусьфільм», а не Цэнтр візуальных мастацтваў Art Corporation, як было раней.

У мінулым годзе фестываль наогул быў адменены «праз неспрыяльнае эпідэміялагічнае становішча». Гендырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі заявіў, што цяперашнія арганізатары абапіраюцца «на ранейшыя напрацоўкі», аднак збіраюцца сёлета змяніць лагатып і ўнесці змены ў рэгламент.

Віктар ШПАК

Публікацыя – з № 64 газеты “Народная Воля”. Поўны выпуск газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»