Галоўныя навіны за нядзелю

“Трыумф” ад Расіі

Кіраўнік Мінпрамгандлю Расіі Дзяніс Мантураў заявіў, што дзеля ўмацавання сістэмы супрацьпаветранай абароны саюзнай дзяржавы, Беларусь можа атрымаць ад суседкі С-400 «Трыумф», паведамляе interfax.ru.

Галоўныя навіны за нядзелю
ЗРК С-400. Фото ru.rt.com

Як мяркуе кіраўнік Мінпрамгандлю, гэта неабходна з-за цесных саюзных адносін. «У сувязі з гэтым аб’ектыўна маюцца планы па далейшым удасканаленні і ўмацаванню сістэмы СПА Рэспублікі Беларусь, якая ўваходзіць у cаюзную дзяржаву. З улікам гэтага Беларусі могуць быць пастаўленыя і такія самыя сучасныя сістэмы СПА як С-400, распрацаваныя і зробленыя прадпрыемствамі канцэрна «Алмаз-Антэй», – заявіў Мантураў.

Раней Лукашэнка казаў, што зацікаўлены ў набыцці расейскіх сістэмаў С-400. Але на ліпень бягучага году з боку Беларусі заявак на набыццё гэтых сістэмаў расейскі бок не атрымліваў.

 

Павольна, але ўпэўнена Беларусь зарабляе на слімаках

Беларусь прадала ў мінулым годзе 150 тон слімакоў і зарабіла больш за мільён долараў.

Галоўныя навіны за нядзелюЯк толькі Расія стала ціснуць еўрапейскую санкцыйную прадукцыю трактарамі, крэветкі, мідыі і кальмары раптоўна памянялі сваю прапіску на беларускую і зноў апынуліся на сталах маскоўскіх рэстаранаў.

За мінулы год у краіну было завезена амаль 560 кілаграм слімакоў з Італіі і Францыі на нязначную суму крыху больш за $ 5 тыс. Цікава, што пры гэтым Беларусь паставіла на знешнія рынкі цэлых 150 тон слімакоў! Мяркуючы па ўсім, уся гэтая далікатэсная прадукцыя сапраўды вырабляецца ў нашай краіне і актыўна пастаўляецца на рынкі ў Венгрыю (40 тон), Румынію (40 тон), Францыю (70 тон). Сумарна ўсе гэтыя слімакі прынеслі $ 1 млн 130 тыс. прыбытку.

 

Яшчэ ў адным дзіцячым летніку дзеці захварэлі на каранавірус

13 дзяцей захварэлі на каранавірус у дзіцячым аздараўленчым лагеры «Про100р», які размяшчаецца на базе ДАЛ «Вясёлка» ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці, як перадае «Смартпрэс».

«Цяпер усе дзеці, у якіх дыягнаставалі каранавірус, знаходзяцца ў асобным корпусе. Адчуваюць сябе нармальна. На шчасце, дзеці лёгка пераносяць гэты вірус, а ўсе педагогі у нас прышчэплены. Для дзяцей арганізавана асобнае харчаванне, асобная праграма», — распавёў сузаснавальнік цэнтра «100 балаў» Дзмітрый Рыжыкаў.

Цяпер у лагеры ўзмацнілі меры прафілактыкі: забаранілі ўсе кантакты з бацькамі, скарацілі актыўнасці ў памяшканні. Увялі масачны рэжым для педагогаў, усе паверхні апрацоўваюцца.

«Мы працягваем працаваць. Бацькі могуць забраць дзяцей, але нямногія зрабілі гэта, бо дзеці хочуць застацца ў лагеры», – адзначыў Рыжыкаў.

 

Хакеры ўзламалі T-Mobile

Галоўныя навіны за нядзелю

Прадстаўнікі кампаніі T-Mobile пацвердзілі хакерскі ўзлом і крадзеж асабістых дадзеных 40 мільёнаў карыстальнікаў. Стала вядома аб спробах хакера прадаць персанальныя дадзеныя кліентаў T-Mobile на біржы за 6 біткойнаў (прыблізна 270 000 даляраў ЗША).

Аператар неадкладна пачаў расследаванне і «зачыніў кропку доступу». Затым было выяўлена, што некаторая частка асабістых дадзеных была вывучана хакерамі. Інфармацыя ўключала імёны і прозвішчы, даты нараджэння, нумары вадзіцельскіх правоў і іншую ідэнтыфікацыйную інфармацыю.Аператар сувязі T-Mobile не выявіў прыкмет таго, што скрадзеныя дадзеныя ўтрымлівалі нумары крэдытных картак і іншыя аплатныя дадзеныя.

Пасля інцыдэнту кампанія T-Mobile павялічвае ступень абароны для сваіх кліентаў. Кожнаму пацярпеламу будзе прадастаўлена 2 гады бясплатнай абароны персанальных дадзеных пры дапамозе McAfee ID Theft Protection Service. Акрамя таго, рэкамендавана змяніць свае пін-коды.

 

Талібы рыхтуюцца да ваеннага захопу правінцыі Панджшэр

Галоўныя навіны за нядзелюРух “Талібан” абвясціў, што некалькі сотняў яго байцоў накіраваліся да правінцыі Панджшэр, каб узяць яе пад кантроль, паведамляе Interfax.ru.

Талібы растлумачылі ў сацсетках, што прынялі такое рашэнне, бо “мясцовыя ўлады адмовіліся мірна перадаць кантроль”.

Панджшэр – адна з апошніх тэрыторый Афганістана, на якой не прызнаюць ўладу “Талібану”. Менавіта там грунтуецца рух супраціву тэрарыстычнай арганізацыі.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»