Галоўныя навіны за суботу

На волю выйшаў топ-менеджэр PandaDoc Віктар Куўшынаў

Менеджэр па прадукту кампаніі PandaDoc Віктар Куўшынаў вызвалены з-пад варты. Пра гэта стала вядома ад яго сваякоў.

Галоўныя навіны за суботу
Віктар Куўшынаў апублікаваў фота пасля вызвалення з СІЗА

Куўшынаў правёў у СІЗА амаль год. Яго і яшчэ трох супрацоўнікаў PandaDoc затрымалі 2 верасня 2020 года і  прад’явілі абвінавачанне па частцы 4 артыкула 210 КК «крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры».

Сцвярджалася, што яны нібыта завалодалі грашовымі сродкамі ў памеры каля 107 тысяч беларускіх рублёў з бюджэту праз вяртанне ПДВ, прычыніўшы тым самым шкоду дзяржаве. У дадатак да гэтага на дзяржтэлебачанне PandaDoc абвінавачвалі ў фінансаванні пратэстаў.

Нагадаем, што ў жніўні 2020 гады Віктар Куўшынаў дапамагаў педагогам, якія ўваходзілі ў выбарчыя камісіі, заяўляць аб парушэннях на выбарчых участках.

“Справа PandaDoc” ад пачатку лічылася палітычнай з-за пазіцыі заснавальніка стартапа Мікіты Мікада. Пасля выбараў ён заснаваў фонд дапамогі сілавікам, якія вырашылі звольніцца з органаў па меркаваннях сумлення. Праз арышты супрацоўнікаў кампаніі ў Беларусі Мікада прыпыніў гэты праект.

Гульня ў “кошкі-мышкі”: адпусцілі – затрымалі

Былы артыст беларускага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» Дзмітрый Кукс быў затрыманы адразу пасля выхаду з 15-дзённага арышту, паведамляюць праваабаронцы.

Галоўныя навіны за суботу
Дзмітрый Кукс, былы артыст беларускага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі»

Мужчыну пасадзілі ў цёмна-сіні мікрааўтобус і звезлі ў невядомым накірунку.

Першы раз Дзмітрыя затрымалі перад гадавінай пачатку пратэстаў – 6 жніўня. У Фрунзенскім РУУСе на яго склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП «за адмову адчыніць дзверы ў жылое памяшканне для правядзення ператрусу».

Тады Дзмітрый настойваў, што яго затрымалі на вуліцы каля метро «Спартыўная», заламалі рукі, надзелі кайданкі, пасля чаго павезлі на правядзенне ператрусу.

У выніку Дзмітрый Кукс быў пакараны суддёй Чыж арыштам у 15 дзён.

З якой нагоды цяпер затрымалі Дзмітрыя – не вядома.

Міжнародны валютны фонд можа не выплаціць Беларусі адзін мільярд даляраў

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская накіравала лісты дырэктару-распарадчыку Міжнароднага валютнага фонду Крысталіне Георгіевай і міністру фінансаў ЗША Джанет Йеллен з заклікам замарозіць адзін мільярд даляраў, які вылучаны з рэзерваў спецыяльных правоў пазыкі (SDR) на карысць Беларусі ў 2021 годзе.

Галоўныя навіны за суботу«Я заклікаю вас прыняць прынцыповае рашэнне і пазбавіць цяперашнія беларускія ўлады доступу да вылучаных SDR, у тым ліку шляхам блакавання іх абмену на валюты, якія свабодна выкарыстоўваюцца», – сказана ў лісце, піша «РИА Новости».

Нагадаем, што ў жніўні МВФ ухваліў выдзяленне 650 мільярдаў даляраў на аднаўленне сусветнай эканомікі пасля пандэміі COVID-19. Спецыяльныя правы запазычання даступныя ўсім удзельнікам фонду прапарцыйна іх квотах.

Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Мінск мог атрымаць згодна сваёй квоце амаль мільярд даляраў крэдыту МВФ на барацьбу з пандэміяй, але з-за дзеянняў апазіцыі, якая выехала за мяжу і заклікае да шырокіх міжнародных эканамічных санкцый супраць беларускага рэжыму, не атрымае гэтых сродкаў.

Польскі міністр апублікаваў фота з беларуска-польскай мяжы

Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак у сваім Twitter фатаграфіі з беларуска-польскай мяжы. На здымках бачна, што праз агароджы з калючага дроту перакінута лесвіца, збітая з дрэва. Ён сцвярджае, што гэта вынік дзеянняў беларускіх службаў. І назваў эта «бруднай гульнёй Лукашэнкі і Крамля».

Чыноўнік не напісаў, дзе менавіта і пры якіх абставінах было зроблена фота.

https://twitter.com/mblaszczak/status/1429005509714227202?s=20

Таксама Блашчак звярнуўся да апазіцыйных дэпутатаў – на яго думку, іх дзеянні ўкладваюцца ў «сцэнар Лукашэнкі». «Ня будзьце карыснымі ідыётамі, апамятайцеся!», – дадаў ён.

Па дадзеных польскай памежнай службы, на адным толькі участку Падляскага аддзялення за гэты год затрымана звыш 800 мігрантаў. Польская армія накіравала 900 ваеннаслужачых на ахову мяжы з Беларуссю.

Пасол Беларусі ў Таджыкістане прапануе не “дэманізаваць талібан”

Пасол Беларусі ў Таджыкістане і Афганістане Алег Іваноў у эфіры тэлеканала АНТ выказаў свае погляды на ролю талібаў у гісторыі Афганістана і стаўленні мясцовых жыхароў да новай улады.

Галоўныя навіны за суботу
Алег Іваноў, пасол Беларусі ў Таджыкістане і Афганістане

На думку дыпламата, талібы «не абавязкова нясуць зло» і «заходняя прапаганда доўгія гады малявала талібаў толькі чорнай фарбай».

Алег Іваноў лічыць, што афганскае грамадства ў цэлым стомлена ад вайны. На яго думку, важна тое, як хутка талібы прыйшлі да ўлады, – гэта кажа аб падтрымцы ўнутры краіны.

Па словах дыпламата, сам ён знаходзіцца ў Таджыкістане, гэтая краіна перажыла грамадзянскую вайну з ісламістамі 20 гадоў таму.

«Так, талібы кажуць, што яны будуць змагацца з тэрарыстычнымі арганізацыямі, такімі як ІГІЛ. Гэта праўда, яны гэта робяць, яны расстрэльваюць ігілаўцаў на месцы», – сказаў пасол Беларусі.

Цікаква: у Расіі рух «Талібан» прызнана тэрарыстычным, Савет бяспекі ААН таксама уключыў яго ў спіс тэрарыстычных арганізацый. А вось КДБ Беларусі не ўключыла афганскіх талібаў у пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Пуцін і Меркель. Пра што гаварылі палітыкі

На прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы Уладзімір Пуцін паведаміў, што Ангела Меркель закранула на перамовах тэму Беларусі, паведамляецца на сайце Крамля.

Галоўныя навіны за суботу
Уладзімір Пуцін і Ангела Меркель

– Лічым, што супярэчнасці ўнутры беларускага грамадства могуць быць вырашаныя толькі ў рамках канстытуцыйна-прававога поля і выключна самімі беларусамі без вонкавага ўмяшальніцтва, – сказаў Пуцін.

На сайце Федэральнага ўрада Германіі паведамляецца, што датычна сітуацыі на мяжы Беларусі і Літвы канцлер дала зразумець на сустрэчы ў Маскве: «Я рашуча асуджаю тое, што Лукашэнка выкарыстоўвае людзей як гібрыднае зброю».

Поделиться ссылкой: