З 80-годдзем, Сямён Уладзіміравіч!

Ён з тых, каго Бог пацалаваў у макаўку.

Таму змог стаць знакамітым вучоным. Многія з сённяшніх прыстасаванцаў-акадэмікаў па інтэлекце і побач з ім не стаялі.

Яго пяру можа пазайздросціць кожны другі (ці не першы?) з чаргінцоўскага Саюза пісьменнікаў. Але ён застаецца верным той творчай суполцы, якую ў далёкія 1930-я гады заснавалі Колас і Купала.

Яго жыццёвы прынцып – не быць прыстасаванцам, пры любых абставінах заставацца самім сабой – Сямёнам Букчыным.

Пакуль не падводзіла здароўе, ён нястомна працаваў у самых розных жанрах. На яго творчым рахунку не адзін літаратурны твор. Чытачы «Народнай Волі» ўдзячны яму за мноства вострапубліцыстычных артыкулаў.

У гэтыя дні Сямён Уладзіміравіч Букчын адзначае сваё 80-годдзе. Трымайся, браце! Дачакайся, абавязкова дачакайся таго светлага дня, калі імгла рассеецца над Беларуссю і табе захочацца зноў узяць у рукі пяро і яшчэ не раз парадаваць прыхільнікаў «Народнай Волі» і твайго таленту.

Народавольцы

Публікацыя – з № 63 газеты “Народная Воля”. Поўны выпуск газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»