Карагодная справа

Следчы камітэт пракаментаваў гэтак званую «карагодную справу» ў Брэсце – падзеі 13 верасня 2020 года на скрыжаванні праспекта Машэрава, бульвара Касманаўтаў і бульвара Шаўчэнкі, калі пратэстоўцы перакрылі рух і зладзілі карагод, а потым былі паліты з вадамёта.

СК кваліфікуе гэта як актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Паведамляецца, што ўстаноўлены 115 чалавек, якія маюць дачыненне да «здзяйснення дадзенага злачынства».

108 чалавекам выстаўлены абвінавачанні паводле ч.1 арт.342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, якія прывялі да парушэння працы транспарту і прадпрыемстваў) КК.

Судзяць гэтых людзей групамі, даюць ад «хатняй хіміі» да рэальных тэрмінаў.

Публікацыя – з № 63 газеты “Народная Воля”. Поўны выпуск газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»