25 жніўня, у гадавіну надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР вышэйшай юрыдычнай сілы, аргкамітэт па стварэнні партыі «Дэмакратычны саюз»  заклікае да дыялогу.

Партыя звяртае ўвагу на нарастанне канфрантацыі дзяржаўных інстытутаў і грамадзянскай супольнасці і прапануе правядзенне круглага стала.

Але на мерапрыемстве ўдзельнікам прапануецца абмеркаваць выключна гістарычныя пытанні звязаныя з падзеямі 1991 года – абвяшчэннем Рэспублікі Беларусь:

— Ці было абвяшчэнне незалежнасці Беларусі ў 1991 годзе непазбежным?
— Незалежнасць для беларусаў – «звалілася на галаву» ці была заваяваная?
— Чаму ініцыятары абвяшчэння незалежнасці не знайшлі сваё годнае месца ў палітычнай сістэме краіны?
— Пагрозы для беларускай незалежнасці: гісторыя і сучаснасць
— Суверэнітэт — гэта ікона? На якіх прынцыпах Беларусь павінна ўваходзіць у
міждзяржаўныя саюзы?
— Цi магчымае вяртанне шматвектарнай знешняй палітыкі Беларусі, якая пачала
выбудоўвацца ў 2007 годзе?
— Ці можа дата 25 жніўня стаць афіцыйным святам?

Пры гэтым арганізатары канферэнцыі заяўляюць, што ў мерапрыемстве прымуць удзел палітолагі, эксперты і грамадскія актывісты. Імёны не названыя – інтрыга вытрыманая. Але чаму адразу не сказаць, хто канкрэтна запрошаны? Бо часта менавіта асобы надаюць цікавасць і вагу любому мерапрыемству. А калі гэта ізноў будзе міжсабойчык выключна з праўладных экспертаў ну каму такое цікава? Тады  мерапрыемства можна смела далучаць, напрыклад,  да школьных канферэнцый па гісторыі Беларусі. У гэтым выпадку будзе і “галачка” ў справаздачы КСДС, размешчанай на сайце, і карысць школьнікам.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»