Эдуард Бабарыка

Сын экс-прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Віктара Бабарыкі знаходзіцца за кратамі ўжо больш за год.

Нагадаем: Эдуард Бабарыка быў кіраўніком ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі.

Акрамя таго, сын Віктара Бабарыкі – бізнесмен. Ён заснавальнік краўдфандынгавай пляцоўкі «Улей» і сузаснавальнік пляцоўкі «MolaMola».

Яго разам з бацькам затрымалі і змясцілі ў СІЗА КДБ 18 чэрвеня 2020 года. Эдуард Бабарыка абвінавачваецца паводле ч.2 арт.243 КК Беларусі (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры), яму пагражае да 5 гадоў абмежавання волі.

«Пакуль не вядома пра дату пачатку працэсу, паведаміла «Народнай Волі» Ірына ВАРОНІНА, адвакат Эдуарда Бабарыкі. – А ў астатнім у яго ўсё па-ранейшаму. У камеры Эдуард малюе, чытае кнігі, крыху займаецца спортам, адказвае на лісты. Настрой бадзёры…»

Сяргей ЗАБЛОЦКІ

Публікацыя – з № 63 газеты “Народная Воля”. Поўны выпуск газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»