Дзейнасць Руху “За свабоду” прыпыненая на 1 месяц. Такое рашэнне прыняў 19 жніўня Вярхоўны суд. Пра гэта ў сваім Фэйсбуку напісаў старшыня арганізацыі Юрась Губарэвіч.

Цягам месяца арганізацыя павінна закрыць пытанні з юрыдычным адрасам.

14 ліпеня ў офісе арганізацыі адбыўся ператрус, пасля чаго Следчы камітэт апячатаў памяшканне. Таму, можна сказаць, што Рух “За свабоду” трапіў пад разгорнутую “зачыстку” грамадскіх арганізацый.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»