БелаПАН

У супрацоўнікаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН сёння раніцай праходзяць ператрусы, паведамляецца на сайце рэсурса .

Аб правядзенні ператрусу паспелі паведаміць журналістка Ірына Турчынава, рэдактар інтэрнэт-газеты БелаПАН Naviny.by Аляксандр Зайцаў і бухгалтар кампаніі Кацярына Боева.

Не выходзяць на сувязь дырэктар – галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і журналіст Захар Шчарбакоў. У іх таксама адбываюцца ператрусы.

Дапоўнена

Ператрус у супрацоўнікаў БелаПАН праводзіў Следчы Камітэт — па справе аб дзеяннях, якія парушалі грамадскі парадак.

Пра гэта паведаміў намеснік галоўнага рэдактара Аляксандр Зайцаў. Ператрус у яго дома скончыўся, ён на свабодзе. У Аляксандра забралі ўсю тэхніку, працоўнае пасведчанне, візіткі. Працэсуальны статус журналісту не паведамілі. Ён падпісаў абавязальніцтва аб яўцы.

Пасля вобшуку журналиста БелаПАН Захара Шчарбакова забралі на дапрос. У другой палове дня журналіста адпусцілі. Пра гэта ў Facebook напісала жонка карэспандэнта.

У галоўнага рэдактара БелаПАН Ірыны Леўшынай ператрус скончыўся ў 11:30. Пасля гэтага яе адвезлі ў рэдакцыю, каб правесці ператрус там, пасля гэтага яе адвязуць у Следчы Камітэт.

Вобшук прайшоў таксама ў былога дырэктара БелаПАН Дзмітрыя Наважылава. Ён не працуе ў інфармагенцтве са студзеня 2021 года. Пасля ператрусу Наважылава забралі на допыт, а затым адвезлі ў ІЧУ на Акрэсціна.

Бухгалтар БелаПАН Кацярына Баева знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Яна праходзіць падазраванай па ч. 1. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), паведаміў яе муж.

Журналістку БелаПАН Ірыну Турчыну адпусцілі пасля допыту. Як распавяла Ірына, ператрус у яе праводзілі супрацоўнікі АБЭЗ. У пастанове на ператрус быў пазначаны  артыкул 342 КК.

У супрацоўніцы інфармагенцтва канфіскавалі ўсе лічбавыя носьбіты: кампутар, мабільны тэлефон, флэшкі, дыктафон і нататнік. Пасля ператрусу павезлі на допыт, дзе журналістка адмовілася ад дачы паказанняў. З яе ўзялі падпіску аб неразгалошванні і адпусцілі. Турчына знаходзіцца ў статусе сведкі па крымінальнай справе.

Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла з заявай з нагоды падзей вакол інфармагенцтва БелаПАН

«18 жніўня ў офісе інфармацыйнай кампаніі БелаПАН і ў кватэрах яе супрацоўнікаў праходзяць ператрусы ў межах крымінальнай справы. Доступ да сайта кампаніі заблакаваны. Падкрэсліваем, што гэта ўжо другі рэйд сілавікоў супраць БелаПАН з пачатку года.

БАЖ звяртаецца да ўладаў з заклікам неадкладна вызваліць затрыманых супрацоўнікаў БелаПАН і спыніць ціск на інфармацыйнае агенцтва, які ў 2018 годзе, у тым ліку, прывёў да смерці заснавальніка і кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая.

Можна закрыць незалежныя медыя, затрымаць іх супрацоўнікаў, застрашыць людзей. Але ніхто не здольны стрымаць думкі і ідэі».

Поделиться ссылкой: