Ліквідацыя Саюза беларускіх пісьменнікаў

Сёння Вярхоўны суд прыняў да разгляду справу аб ліквідацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Пазоў на ліквідацыю падало Міністэрства юстыцыі.

«Усё чакана, ліст прыйшоў. Вярхоўным судом заведзеная грамадзянская справа па ліквідацыі ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», – гаворыцца ў паведамленні ад СБП.

Мінюст ліквідуе найстарэйшую творчую арганізацыю БеларусіСаюз беларускіх пісьменнікаў – самая сталая творчая арганізацыя Беларусі. Саюз пачаў фарміраванне ў 1932 годзе.

Сябрамі арганізацыі былі Купала і Колас, Чорны і Крапіва, Лынькоў і Броўка, Танк і Куляшоў, Панчанка і Макаёнак, Скрыган і Мележ, Караткевіч і Адамовіч, Быкаў і Шамякін, Брыль і Навуменка, Барадулін і Гілевіч, дзясяткі іншых па-сусветнаму значных творцаў.

Цягам апошніх 12 гадоў незалежніцкая пазіцыя грамадскага аб’яднання выклікала рэпрэсіі з боку ўладаў. У 1997 годзе ў СБП распараджэннем Аляксандра Лукашэнкі  быў адабраны Дом літаратара (уласнасць арганізацыі). У 2002 годзе ў Саюза беларускіх пісьменнікаў адабралі літаратурна-грамадскія перыядычныя выданні, заснавальнікам якіх ён з’яўляўся. На гэтай базе была створана дзяржаўная Рэспубліканская выдавецкая ўстанова “Літаратура і мастацтва”, а нелаяльныя рэдактары і супрацоўнікі – звольнены з працы. Пазней, у 2006 годзе, аб’яднанне пазбавілі займаемага памяшкання ў згаданым доме і юрыдычнага адраса.

Не гледзячы на ўсе цяжкасці арганізацыя працягвала актыўна ўдзельнічаць у грамадскім і культурным жыцці краіны.

У 2005 годзе ад Саюза аддзялілася група, якая стварыла альтэрнатыўны лаяльны да ўлады Саюз пісьменнікаў Беларусі, на чале з Мікалаем Чаргінцом.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»