Задержан глава БСДП (Грамада) Игорь Борисов
В воскресенье на глазах у жены и ребенка задержан глава БСДП (Грамада) Игорь Борисов

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў распавёў «Народнай Волі», як шукае ў Мінску памяшканне для канферэнцыі.

«Дайшло ўжо да таго, што афіцыйна зарэгістраваным палітычным партыям немагчыма не толькі атрымаць дазвол на правядзенне вулічных масавых мерапрыемстваў (прыклад Дзень Волі), аднак ужо нельга сабрацца, каб правесці мерапрыемства ў памяшканні, – падзяліўся сваім болем праз сацыяльныя сеткі. – Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская партыя «Зялёныя” і Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» збіраліся правесці канферэнцыю 25 жніўня  на тэму «30 год з моманту надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статуса Канстытуцыйнага закона». Звярнуліся да Дыпсэрвіса – адмовілі, IBB – адмовілі ў сімвалічную дату 9 жніўня, гатэль «Пекін» – адмовілі, гатэль «Беларусь» – адмовілі, хоць яшчэ ў лютым бягучага года атрымалася там правесці «II Форум левых дэмакратычных сіл».

Як працаваць у новых рэаліях, калі забаронена ўсё што толькі можна – пытанне рытарычнае…»

«Народная Воля» пацікавілася, што партыйцы збіраюцца рабіць далей.

– Ну а што тут зробіш? – адказвае Барысаў. – Нават калі мы правядзем гэтае мерапрыемства ў якім-небудзь іншым месцы, то няма гарантыі таго, што ўсе будуць у бяспецы.

– А калі ў партыйным офісе сабрацца?

– Думаю, не варта праводзіць такога кшталту мерапрыемствы ў закутках. Наш офіс добрае месца, але гэта не ўзровень для такой нацыянальнай падзеі. Яна павінна быць адзначаная з адпаведным размахам, на маю думку.

Я ўвогуле спрабую зразумець, як цяпер палітычным партыям можна штосьці рабіць ва ўмовах контррэвалюцыі. Мы цалкам абмежаваныя ў доступе да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Правесці масавае мерапрыемства немагчыма нават на дазволеных пляцоўках. Арганізаваць і канферэнцыю ў закрытым памяшканні – таксама праблема! Хаця яшчэ ў лютым бягучага года ў нас атрымалася правесці Другі форум левых дэмакратычных сіл – у гатэлі «Беларусь». Зараз той жа самы гатэль адмовіў нам.

– А на якой падставе? Што сказалі?

– Так і сказалі: маўляў, самі разумееце, чаму. У Дыпсервісе адразу запыталі: а пад якім сцягам будзе праводзіць мерапрыемства? Нават адмовіла вельмі ліберальная да нядаўняга часу ўстанова IBB, якая ў складаныя часы раней заўсёды прадастаўляла магчымасць ладзіць і партыйныя з’езды, і розныя канферэнцыі.

– Шукаеце яшчэ іншыя пляцоўкі?

– Думаю, не мае сэнса. Відаць, была адпаведная каманда зверху.

– Вы ўзгадалі пра доступ да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, а калі апошні раз спрабавалі звярнуцца, напрыклад, у «СБ. Беларусь сегодня» са сваім артыкулам альбо прапановай аб інтэрв’ю?

– У верасні. Гэта быў калектыўны зварот. Мы звярталіся і на АНТ, і на Першы тэлеканал, і на СТБ каб паразмаўляць пра пошукі выхаду з палітычнага крызіса, заклікалі да нацыянальнага дыялогу. Але атрымалі ад спадара Івана Эйсманта адказ у стылі, што Белтэлерадыёкампанія сама вырашае, каго запрашаць, а каго – не. Там было крыху па-іншаму сфармулявана, але сэнс быў прыкладна такі. У іх свой пул экспертаў і палітыкаў, погляды якіх адпавядаюць дзеючаму курсу ўлады.

– Дык можа ўсё роўна не варта спыняцца і апускаць рукі, а працягваць грукацца ў любыя дзверы?

– Мы і не збіраемся спыняцца. Засталося менш за два тыдні да 25 жніўня, а любое мерапрыемства вымагае адпаведнай падрыхтоўкі. Праводзіць канферэнцыю, прысвечаную 30-годдзю з моманту надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статуса Канстытуцыйнага закона ў фармаце анлайн – гэта, пагадзіцеся, зусім не тая энергетыка і атмасфера.

У Беларусі цяпер паўтараецца сітуацыя 2000-х гадоў, калі таксама было забаронена фактычна ўсё. Я літаральна днямі пераглядаў нашыя партыйныя паперы: былі выпадкі, калі прыходзіш у рэстаран, а табе святло вырубаюць, альбо ў абслугоўванні адмаўляюць. І зрабіць нешта па-за межамі офіса было немагчыма, але партыі існавалі. Цяпер таксама сітуацыя складаная і незразумелая.

– І што рабіць?

– Жыць! На жаль, напоўніцу жыць палітычнай арганізацыі не атрымліваецца, хаця мы, я падкрэсліваю, выкарыстоўваем заўсёды толькі легальныя і законныя спосабы працы.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»