Джозеф Байден. Фото: twitter.com

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн зрабіў афіцыйную заяву з нагоды сітуацыі ў Афганістане, дзе пасля абвяшчэння аб вывадзе амерыканскіх войскаў да ўлады прыйшлі ісламісты. Афіцыйны тэкст заявы апублікаваны на сайце Белага дома.

Нагадаем, што ў Афганістане уладу захапіў радыкальны рух “Талібан”. У нядзелю талібы занялі Кабул, прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані вымушаны быў пакінуць краіну.

Байдэн нагадаў, што ЗША “адправіліся ў Афганістан амаль 20 гадоў таму з выразнымі мэтамі — знайсці тых, хто напаў на нас 11 верасня 2001 года, а таксама зрабіць так, каб “Аль-Каіда” не магла выкарыстоўваць Афганістан у якасці базы для нападу на нас зноў”. Паводле яго слоў, гэтая мэта дасягнутая – кіраўнік тэрарыстаў Усама бен Ладэн быў знішчаны, а “Аль-Каіда” аслаблена.

Байдэн таксама падкрэсліў, што ў ЗША не было мэты будаваць у Афганістане дэмакратычную дзяржаву.

“Я на працягу многіх гадоў сцвярджаў, што наша місія павінна быць засяроджана на барацьбе з тэрарызмам, а не на барацьбе з паўстанцамі ці на нацыянальным будаўніцтве”, — заявіў Джо Байдэн.

Мы праводзім эфектыўныя місіі па барацьбе з тэрарызмам супраць тэрарыстычных груповак у некалькіх краінах, дзе мы не маем пастаяннай ваеннай прысутнасці.

Пры неабходнасці мы зробім тое ж самае ў Афганістане. Мы распрацавалі гарызонтныя магчымасці па барацьбе з тэрарызмам, якія дазволяць нам трымаць позірк на любых прамых пагрозах для ЗША ў рэгіёне і дзейнічаць хутка і рашуча, калі гэта неабходна”, – адзначыў прэзідэнт ЗША.

Амерыканскі прэзідэнт зазначыў, што ЗША дапамагалі былому ўраду Афганістана, але мясцовая улада не змагла ўтрымаць сітуацыю. Пасля сыходу амерыканскіх войскаў прадстаўнікі яе прадстаўнікі збеглі.

Мы далі ім усе неабходныя інструменты. Мы выплацілі іх заробкі, прадугледжаныя на ўтрыманне іх ВВС – чаго ў талібаў няма. Мы забяспечвалі цесную авіяцыйную падтрымку.

Мы далі ім усе шанцы вызначыць сваю будучыню. Тое, што мы не маглі ім даць, – гэта воля змагацца за сваю будучыню”.

Джо Байдэн зазначае, што вайскоўцы ЗША не павінны гінуць на вайне, якую не хочуць весці мясцовыя сілы.

Калі эвакуацыя скончыцца, амерыканскія войскі будуць цалкам вывезеныя з Афганістана. Амерыканскім вайскоўцам, адзначыў Байдэн, трэба засяродзіцца на іншых пагрозах, з якімі ЗША “сутыкаюцца сёння, у 2021 годзе, а не на ўчорашніх пагрозах”.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»