Александр Федута

Прыйшлі навіны з-за кратаў ад Аляксандра Фядуты. Мяркуючы па ўсім, настрой у вядомага журналіста, палітолага і філолага бадзёры.

Калі хтосьці са шкадаваннем ловіць апошнія тыдні лета, дык Аляксандр Іосіфавіч ставіцца да гэтага зусім па-іншаму: «Вось пра што я дакладна не шкадую, дык гэта пра цяперашняе лета. Яно далося мне вельмі цяжка. Гарачыня была амаль невыносная. 28 чэрвеня, напрыклад, у самы разгар спёкі, нават пачаў губляць прытомнасць… Зараз, дзякуй Богу, мне лягчэй».

Фядута імкнецца падтрымліваць сябе ў тонусе і не губляе пачуцця гумару: «Падчас шпацыраў па нашым бетонным дворыку ўмудраюся рабіць нейкія фізічныя практыкаванні, дэманструючы чайкам, якія пралятаюць над галовамі з дзікім рогатам, што я ўсё яшчэ ў форме».

Нягледзячы на змрочныя абставіны, вядомы філолаг выношвае пэўныя творчыя планы – абдумвае кнігу аб падзеях, якія адбываліся ў Паўночна-Заходнім краі Расійскай імперыі пасля паразы паўстання 1863 года, грунтуючыся на ўспамінах аднаго з чыноўнікаў канцылярыі генерал-губернатара Мураўёва. «У сукупнасці атрымаецца цудоўная кніга, значная частка якой будзе апублікавана ўпершыню», – упэўнены Фядута.

Публікацыя – з № 62 газеты “Народная Воля”. Поўны выпуск газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»