Крысціна Ціманоўская пачала новы спартовы этап

Крысціна Ціманоўская ўзяла ўдзел у спаборніцтвах «Мемарыял Веслава Маніка» ў польскім горадзе Шчэцін. Спонсарства польскай кампаніі «PKN Orlen» дазваляе ёй працягнуць трэнаванні і ўдзельнічаць у спаборніцтвах – яна кажа, гэта выводзіць яе ў новае жыццё і новы спартовы этап.

– Я ўдзячная за атрыманую падтрымку, якая дазволіць мне працягнуць кар’еру тут, у Польшчы. Я пачынаю новае жыццё і новы спартыўны этап разам з «PKN Orlen» – прызналася Ціманоўская.

Крысціна Ціманоўская пачала новы спартовы этап
Крысціна Ціманоўская на спаборніцтвах «Мемарыял Веслава Маніка» ў польскім горадзе Шчэцін

Польскаму тэлеканалу TVP Sport Крысціна расказала, што да ўдзела спаборніцтвах «Мемарыял Веслава Маніка» не трэнавалася тры тыдні, што для спрынтараў вельмі шмат. Аднак 15 жніўня яна прабегла дыстанцыі ў 100 і 200 метраў.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»