Філосафа Мацкевіча перавялі ў СІЗА

Галоўныя навіны за нядзелю

14 жніўня скончыліся 10 сутак з моманту затрымання філосафа Уладзіміра Мацкевіча. Яго мусілі альбо адпусціць, альбо выставіць абвінавачанне, але замест гэтага перавялі ў СІЗА №1. Пра гэта паведаміла жонка грамадскага дзеяча Святлана Мацкевіч.

Уладзіміра Уладзіміравіча падазраюць у арганізацыі ці ўдзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

«Беларуская чыгунка» узнімае кошты

Галоўныя навіны за нядзелю

З 13 жніўня «Беларуская чыгунка» павялічыла тарыфы на перавозкі пасажыраў цягнікамі міжрэгіянальных, рэгіянальных і гарадскіх ліній павялічаны ў сярэднім на 5-15% у залежнасці ад віду зносін.

Акрамя таго, з 23 і 30 жніўня БЧ выводзіць з абарачэння амаль тры дзясяткі рэйсаў электрычак. Аб гэтым паведамляецца ў Instagram арганізацыі. Скасоўваецца шэраг маршрутаў паміж Мінскам і Баранавічамі, Барысавым, Вялейкай, Гудагаем, Круляўшчызнай, Маладзечнам і Стоўбцамі.

Краязнаўца асуджаны за публікацыю архіўнага фотаздымка

Віцебскі краязнаўца Віктар Барысенка распавёў на сваёй старонцы ў Facebook, што яго асудзілі на 7 сутак за фота часоў Другой сусветнай вайны, якое ён апублікаваў у сеціве.

На гэтым здымку жаўнеры Савецкай арміі трымаюць трафейны нацысцкі сцяг.
Краязнаўцу абвінавацілі ў «прапагандзе нацысцкай сімволікі», паколькі на фота было бачна свастыку.

Прэзідэнт Афганістана аддаў Кабул талібам

Галоўныя навіны за нядзелю

Прэзідэнт Афганістану Ашраф Гані сышоў у адстаўку і яшчэ да ўваходу талібаў у Кабул выляцеў у Таджыкістан. Раней краіну пакінулі некалькі міністраў, у тым ліку міністр абароны, а таксама віцэ-прэзідэнт Афганістану.

Баевікі радыкальнага ісламісцкага руху ўвайшлі ў Кабул без бою. Перад гэтым яны абвесцілі, што цалкам кантралююць тэрыторыю Афганістана.

Паводле «РИА Новости», баевікі захапілі прэзідэнцкі палац і абвясцілі каменданцкую гадзіну з 21:00.

Байдэн прыгразіў «Талібану» «ваенным адказам»

Галоўныя навіны за нядзелю

Любыя дзеянні баевікоў радыкальнага ісламісцкага руху «Талібан» супраць супрацоўнікаў ваеннай або дыпламатычнай місій ЗША ў Афганістане сустрэнуць «хуткі і моцны ваенны адказ» з боку амерыканскай арміі. Аб гэтым гаворыцца ў заяве прэзідэнта Злучаных Штатаў Джозэфа Байдэна, апублікаванай на сайце Белага дома.

Як вынікае з дакумента, адпаведнае папярэджанне было перададзена талібам на перамовах па афганскаму ўрэгуляванні ў сталіцы Катара – Дохе.

Прэзідэнт ЗША таксама адзначыў, што аддаў распараджэнне Узброеным сілам і разведвальнай супольнасці захоўваць гатоўнасць «супрацьстаяць будучым тэрарыстычным пагрозам з Афганістана».

«За 20 гадоў вайны ў Афганістане Амерыка накіравала туды сваіх лепшых маладых мужчын і жанчын, ўклала амаль 1 трыльён долараў, навучыла больш 300 000 афганскіх салдат і паліцэйскіх, забяспечыла іх самай сучаснай ваеннай тэхнікай і падтрымлівала іх ваенна-паветраныя сілы ў гэтай самай працяглай вайне ў гісторыі ЗША. Яшчэ адзін год ці пяць гадоў амерыканскай ваеннай прысутнасці нічога б не змянілі, калі афганскія вайскоўцы не могуць ці не жадаюць утрымаць сваю ўласную краіну. А бясконцая амерыканская прысутнасць пасярод грамадзянскага канфлікту ў іншай краіне была для мяне непрымальна», – адзначаецца ў заяве Джозэфа Байдэна.

Куды звяртацца па дапамогу беларусам у Афганістане?

Галоўныя навіны за нядзелю

Міністэрства замежных спраў Беларусі адсочвае сітуацыю ў Афганістане. Пра гэта заявіў прэс-сакратар ведамства Анатоль Глаз.

Ён адзначыў, што беларускай амбасады ў Афганістане няма, аднак стасункі з гэтай краінай курыруе дыппрадстаўніцтва Беларусі ў Таджыкістане. Таму, грамадзянам нашай краіны прапанавана па ўсім консульскім пытанням, альбо “за аказаннем іншага магчымага садзейнічання ў рамках Міністэрства замежных спраў” звяртацца ў пасольства ў Таджыкістане.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»