Галоўныя навіны за суботу

На волю выйшла сацыёлаг Таццяна Вадалажская

Таццяна Вадалажская правяла ў ізалятары часовага ўтрымання 10 дзён.

Галоўныя навіны за суботу

“Таццяну Вадалажскую сустрэлі! З намі!”, — напісала пра гэта ў “Фэйсбуку” сяброўка Вадалажскай Нэлі Дарашкевіч.

Нагадаем, Таццяна Вадалажская каардынатар Лятучага ўніверсітэта, сацыёлаг. Яе затрымалі 4 жніўня пасля ператрусу ў кватэры. У той жа дзень былі затрыманыя грамадскі актывіст Улад Вялічка, Уладзімір Мацкевіч, Аксана Шэлест.

Філосаф Уладзімір Мацкевіч да гэтага часу знаходзіцца за кратамі.

 

“Iraqi Airways” адмяняе рэйсы ў Мінск

Галоўныя навіны за суботу
Фото https://aeronautica.online

Авіякампанія “Iraqi Airways” абвясціла, што рэйсы плануецца адмяніць на месяц. Пра гэта зрабіў афіцыйную заяву прадстаўнік авіякампаніі ў Беларусі Хасан Джавад.

Чыноўнік паведаміў, што гэта вынік апошніх негатыўных інцыдэнтаў і падкрэсліў, што ўсе рэйсы “Iraqi Airways” будуць прызначаны толькі для эвакуацыі грамадзян Ірака з Беларусі.

“Мы ўзгаднілі з аэрапортам колькасць рэйсаў, а тасама тэхнічныя і арганізацыйныя пытанні, а затым іракскія ўлады прынялі рашэнне аб адмене рэйсаў”, – гаворыцца ў заяве.

 

Заробкі бюджэтнікаў падрастуць

Галоўныя навіны за суботу
Снимок носит иллюстративный характер

Аб павышэнні заробкаў бюджэтнікам і накіраванні дзеля гэтага сродкаў ў памеры 206, 53 млн рублёў вынікае з пастановы Савета Міністраў ад 12 жніўня № 460, якая афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Сродкі будуць накіраваны рэспубліканскаму шпіталю і абласным медыцынскім службам дэпартамента фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў, рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам Міністэрства аховы здароўя, вайсковым часткам і медустановам Міністэрства абароны, Рэспубліканскаму навукова-практычнаму цэнтру спорту Міністэрства спорту і турызму.

 

Сара Рэйнсфард: “Мне сказалі, што я ніколі не змагу вярнуцца”

Галоўныя навіны за суботу
Сара Рэйнсфард, маскоўскі карэспандэнт Бі-бі-сі

Як мы паведамлялі, маскоўскі карэспандэнт Бі-бі-сі Сара Рэйнсфард вымушана пакінуць Расію да 31 жніўня.

Нагадаем, што 9 жніўня Сара Рэйнсфард прысутнічала на “Вялікай размове” Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску і задала яму некалькі вострых пытанняў.

Сёння яна пракаментавала адмову ў акрэдытацыі і дэпартацыю з Расіі:

Мяне выганяюць – гэта не адмова ў падаўжэнні візы, хоць фармальна так яно і ёсць. Мяне выключаюць, і мне сказалі, што я ніколі не змагу вярнуцца.

Сара Рэйнсфард адзначыла, што “амаль траціну свайго жыцця пражыла ў Расіі” і вельмі імкнулася зразумець народ гэтай краіны.

Але гэта [пазбаўленне акрэдытацыі замежнага журналіста – рэд. “НВ”], я думаю, відавочная прыкмета таго, што ўсё змянілася. Гэта яшчэ адна вельмі дрэнная прыкмета стану спраў у Расіі і яшчэ адзін сыходны паварот у адносінах паміж Расіяй і светампрыкмета таго, што Расія ўсё больш замыкаецца ў сабе.

 

Баевікі “Талібану” падышлі да Кабула і захапілі Мазары-Шарыф

Галоўныя навіны за суботу
Архіўнае фота: заканчэнне Рамадана ў Мазары-Шарыфе, 15 чэрвеня 2018 года

У суботу Талібы захапілі яшчэ дзве правінцыі і падышлі да ўскраін сталіцы Афганістана, а таксама ўварваліся ў буйны паўночны горад, які абараняецца былымі палявымі камандзірамі, заявілі афганскія афіцыйныя асобы.

У суботу днём, як паведамляе агенцтва “Франс-Прэс”, Талібы захапілі горад Мазары-Шарыф на поўначы Афганістана, які баевікі штурмавалі некалькі дзён. Мазары-Шарыф традыцыйна лічыцца апорай праціўнікаў “Талібану”.

У Пентагоне паведамілі, што ў суботу ў Кабул прыбыла новая партыя амерыканскіх вайскоўцаў, якім даручана забяспечыць эвакуацыю супрацоўнікаў амерыканскай амбасады і грамадзян Афганістана, якія працавалі на амерыканскія сілы падчас нападу талібаў.

На гэтым тыдні ў пасольстве ЗША ў Кабуле ўсё яшчэ працавалі каля 4200 чалавек.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»