Фото с сайта belaruspartisan.by

Вярхоўны суд апублікаваў статыстыку за першае паўгоддзе 2021 года. Усяго было асуджана больш за 17,5 тысячы чалавек, за краты адправілі 4052, амаль кожнага чацвёртага. Апраўдальныя прысуды, як заўсёды, на ўзроўні статыстычнай пагрэшнасці – 0,14%. Пажыццёвы тэрмін атрымалі чатыры чалавекі, аднаго суд пастанавіў расстраляць.

Стала істотна менш карупцыйных злачынстваў. Практыка апошняга года паказвае, што ў фокусе праваахоўнікаў цяпер іншыя правапарушэнні – усё больш за ўдзел у мітынгах, каментарыі на адрас прадстаўнікоў улады, супраціў сілавікам. За карупцыю асудзілі 232 чалавекі (летась за гэты перыяд было на 154 больш), за атрыманне хабару – 80, за дачу хабару – 58 чалавек.

За шэсць месяцаў суды разгледзелі больш за 105 тысяч адміністрацыйных спраў. Амаль 65,5 тысячы беларусаў па выніку заплацілі штрафы, больш за 18 тысяч – адправілі на суткі. Колькі спраў было за пратэстную дзейнасць, ВС не паведамляе. Нядаўна ўвялі новае пакаранне – грамадскія працы, але за паўгода толькі дзевяць чалавек атрымалі яго.

Публікацыя – з № 61 газеты “Народная Воля”. Поўны выпуск газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»