Игорь Лещеня

Прозвішча былога пасла Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэні з’явілася ў спісах затрыманых, якія ўтрымліваюцца на Акрэсціна.

Учора, 11 жніўня ў экс-дыпламата прайшоў ператрус, тады ж вобшукі адбыліся ў шэрагу ўдзельнікаў праекта “Сход”, былі затрыманыя некалькіх дзясяткаў чалавек.

“Сход” прыдумалі як альтэрнатыву Палаце прадстаўнікоў. Быў абраны 151 дэлегат. Планавалася, што яны зоймуцца пошукам шляхоў пераадолення крызісу праз перамовы. Пра мэты і задачы праекта яго старшыня Ігар Ляшчэня расказваў у інтэрв’ю Еўрарадыё ў сакавіку.

Нагадаем, што да жніўня 2020 года Ігар Ляшчэня  ўзначальваў дыпмісію Беларусі ў Славакіі. Але пасля масавых пратэстаў і іх жорсткага падаўлення, дыпламат асудзіў гвалт і падаў у адстаўку.

Аляксандр Лукашэнка звольніў Ляшчэню, а затым пазбавіў яго рангу надзвычайнага і паўнамоцнага пасла — як паведамлялася, “у сувязі са здзяйсненнем учынкаў, якія ганьбяць дзяржаўную (дыпламатычную) службу”.

Поделиться ссылкой: